У Дзісне, самым маленькім горадзе Беларусі, намалявалі мурал з партрэтам мастака Язэпа Драздовіча. Карціна з’явілася на сцяне двухпавярховага будынка па адрасе Юбілейная, 27, паведамляе тэлеграм-канал «Сцежкі Беларусі».
Эскіз графіці стварыў стрыт-артэр Алесь Kontra, а распісаў мур ягоны калега Яўген Сосюра. Дапамогу мастакам аказалі Мёрскі райвыканкам у партнёрстве з грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) і Латвійскім сельскім форумам, праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам.