У школьным аздараўленчым лагеры “Лясны” Слонімскага раёна пабывалі ў гасцях літаратар, гісторык і краязнавец Сяргей Чыгрын, а таксама бард і журналіст Зьміцер Бартосік.
На дзвюх сустрэчах прысутнічалі каля 230 школьнікаў, педагогі і выхавацелі. Сустрэчы распачынаў Сяргей Чыгрын, які распавёў прысутным пра гісторыю беларускай кнігі. Выступоўца не толькі распавядаў пра гісторыю кнігі, але і паказаў усім старыя выданні першай паловы ХХ стагоддзя, сённяшнія ўнікальныя і падарункавыя фаліянты, прысвечаныя Беларусі. Найбольш дзяцей здзівілі беларускія кніжнікі-малюткі, якія дзеткі не толькі ўпершыню ўбачылі, а захацелі іх патрымаць у руках, пагартаць. Што ім і было дазволена.
Зьміцер Бартосік гутаркі пра кнігі аздабляў песнямі са свайго рэпертуару, якія дзеткі ўспрымалі шчыра і весела.
Акрамя выступленняў, госці правялі і некалькі конкурсаў для дзяцей малодшых і старэйшых класаў. Былі там пытанні пра беларускіх пісьменнікаў, беларускія гарады, рэкі, помнікі і г.д. Пераможцы атрымалі памятныя падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі”.