У аснову канцэпцыі святкавання Дня горада ў Полацку сёлета пакладзена ідэя шанавання прападобнай Еўфрасінні Полацкай – нябеснай заступніцы Беларусі, першай усходнеславянскай жанчыны, кананізаванай праваслаўнай царквой, і адзінай святой, прызнанай усімі хрысціянскімі канфесіямі. Пра гэта распавёў начальнік аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Віктар Палушкін.
Калі раней Дзень памяці прападобнай завяршаў ўрачыстасці, прысвечаныя Дню горада, то цяпер будзе пачынаць іх.
Таксама ў гэтым годзе запланаваны канцэрт у рамках упадабанага ўсімі унікальнага праекта «Шэдэўры сусветнага мастацтва ля сцен старажытнай Сафіі».
Яшчэ адным новаўвядзеннем стане сумеснае выкананне гараджанамі гімна Полацка на цэнтральнай плошчы Свабоды пасля ўрачыстага шэсця працоўных калектываў.
Сярод цікавых задум – тэматычныя заняткі ў музейных экспазіцыях, бібліяноч з літаратурным салютам, свята саламянага мастацтва каля памятнага знака літары «Ў», запуск караблікаў на Дзвіне выпускнікамі горада.
Усяго ў рамках свята будзе рэалізавана дзевяць маштабных праектаў, якія прадставяць Полацк духоўны, музейны, прамысловы, літаратурны, моладзевы, спартыўны, гасцінны.
Паводле vitvesti.by
Тэгі: Полацк