ECLAB аб’яўляе набор на новую адукацыйную праграму «Глабальная грамадзянскасць»

09.02.2018 Адукацыя

gcp_en

Еўрапейскі каледж Liberal Arts ў Беларусі аб’яўляе набор студэнт_ак на праграму «Глабальная грамадзянскасць».

Прэзентацыя праграмы адбудзецца 20 лютага (19:00, Imaguru Startup Hub)

Удзельнікі і ўдзельніцы праграмы даведаюцца:

  • якім чынам міжнароднае права ўплывае на сацыяльныя працэсы, якія праходзяць унутры краіны;
  • якім чынам можна і трэба абараняць правы жанчын і што такое «фемінізм»;
  • навучацца разумець эканамічныя і фінансавыя асаблівасці сусветнай эканомікі;
  • разам з выкладчыкамі і выкладчыцамі прааналізуюць карысць і шкоду ўплыву сацыяльных тэхналогій на беларускае грамадства;
  • распачнуць спробу знайсці агульнае вызначэнне дэмакратыі і свабоды ў свеце.

Праграма «Глабальная грамадзянскасць» складаецца з шасці адукацыйных курсаў:

«Крызіс міжнароднага права»
Выкладчык: Лявон Марозаў

«Гендар і правы чалавека»
Выкладчыца: Лілія Воліна

«Мастацтва і сацыяльныя змены: як мастацтва змяняе свет»
Выкладчыца: Аліна Дзеравянка

«Сусветная дэмакратыя (гісторыя) і дэмакратычныя каштоўнасці»

«Сацыяльная і техналагічная рэвалюцыя»
Выкладчык: Аляксей Крывалап

«Сусветныя эканамічныя выклікі»
Выкладчык: Антон Залесоўскі

Праграма таксама прадугледжвае распрацоўку студэнт_камі праектных ініцыятыў: аўтар_кі лепшых праектаў атрымаюць фінансаванне на іх рэалізацыю.

Дэдлайн падачы заявак на навучанне — 27 лютага 2018 года.

Перыяд навучання:

Вочная форма: 5 сакавіка — 28 кастрычніка 2018 года (заняткі 2 разы на тыдзень у буднія дні з 18.30 да 21.20)

Дыстанцыйная форма: 16 сакавіка — 28 кастрычнiка 2018 года (занятасць 3-4 гадзіны на тыдзень, вочныя сесіі ў Мінску 16 — 18 сакавіка, 4 — 6 траўня, 26 — 28 кастрычнiка)

Вакацыі: 1 ліпеня — 19 жніўня.

Праграма складваецца з двух блокаў:

адукацыйны блок (5/16 сакавіка — 20 ліпеня)

праектны блок (21 чэрвеня — 28 кастрычніка).

Пры адборы заявак асаблівая ўвага надаецца матываванасці і гатоўнасці распрацоўваць праектную ініцыятыву.

Навучанне бясплатнае.

Арганізацыйны ўнёсак для студэнтаў і студэнтак вочнай формы навучання — 75 BYN.

Расходы на праезд аплачваюцца студэнтамі і студэнткамі дыстанцыйнай формы навучання самастойна. Арганізатары праграмы забяспечваюць пражыванне (2 ночы) і харчаванне (абеды) студэнтаў і студэнтак дыстанцыйнай формы навучання падчас вочных сесій у Мінску.

***

Беларускае грамадства ўсё больш адчувае на сабе ўплыў глабальных зменаў. Наша краіна была ўключаная ў глабальныя працэсы і непасрэдна закранута імі ў сферы эканомікі (міжнародны гандаль, залежнасць ад сусветнай эканомікі), міграцыі (працоўныя мігранты, бежанцы), правоў чалавека (гендэрная роўнасць / дыскрымінацыя, лічбавыя тэхналогіі), экалогіі (зялёная і ядзерная энергія), сучаснага мастацтва (сусветны арт-рынак), адукацыі ў галіне сродкаў масавай інфармацыі (сацыяльныя сеткі, электронны ўрад, уключэнне ў Балонскі працэс і т. д.).

Усе гэтыя моманты латэнтна (часам драматычна) уплываюць на беларускае грамадства, адкрываюць нябачныя працэсы яго пераўтварэння ці нават ламаюць.

Канцэпцыя глабальнай грамадзянскасці ў першую чаргу звязаная з прасоўваннем ідэй гуманізму і правоў чалавека як вышэйшай каштоўнасці ў сучасным рознабаковым грамадстве.

Падрабязная інфармацыя пра курсы праграмы.

Паводле арганізатараў