Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк ударна правялі Дзень Роднай Мовы

21 лютага  паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк выступілі ў сталічнай СШ №49. Выступленне было прымеркаванае да міжнароднага Дня роднай мовы і насіла ўрачыста-святочны характар. Паслухаць вядомых паэтаў сабралася каля двухсот вучняў адной з самых новых школ горада. Сутрэча прайшла ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Пасля знакамітых творцаў віталі на філфаку БДУ і Беларускім універсітэце культуры, дзе ў гэты святочны дзень адбыліся прыгожыя імпрэзы з удзелам студэнтаў і іх выкладчыкаў.

CШ No.49 001 CШ No.49 003