Літаратурныя імпрэзы на Пухавіччыне

18.08.2009 Культура

Творчыя сустрэчы з Э. Акуліным і Л. Дранько-Майсюком пройдуць на Пухавіччыне.

19 жніўня ў г. Мар’іна Горка творчы тандэм чакаюць у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Лясная казка”. Пачатак аб 11-й гадзіне.

Наступны выступ мае адбыцца ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы (вул. Савецкая, 13) а 14-й гадзіне.

А вось Абласны медыцынскі рэабілітацыйны дзіцячы цэнтр прыме вядомых беларускіх творцаў(вул. К. Маркса, 9) а 16-й гадзіне.

21 жніўня творчая сустрэча ўдзельнікаў валанцёрскага летніка Таварыства аховы помнікаў з Э. Акуліным і Л. Дранько-Майсюком пройдзе ў мястэчку Зарачаны Пухавіцкага раёну Мінскай вобласці.
Пачатак а 18-й гадзіне.
Уваход вольны.

Сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: ,