На краўдфандынгавай платформе Talaka запушчаны збор сродкаў для выпуску эканамічнай настольнай гульні на беларускай мове – Flixa. Месяц таму арганізатары гульні зладзілі вельмі паспяховую краўдфандынгавую кампанію па перавыпуску рускамоўнай Flixa. А зараз надышоў час і для беларускай версіі гульні.
Большасць дарослых і дзяцей у нашай краіне фінансава не адукаваны. Менавіта з гэтай нагоды мы вырашылі распрацаваць настольную гульню Flixa. Практычна няма беларускамоўных адукацыйных гульняў, асаблiва – пра фiнансы. Нам гэта падалося дзіўным, бо мы ж усё ж такі жывём у Беларусі, гульня створана беларусамі – вось таму і вырашылі стварыць беларускамоўную версію праекту, – кажа стваральнік гульні Канстантын Уладзіміраў-Жураўскі. – Я ўпэўнены, што выпуск гульні дапаможа беларусам задумацца аб адкрыцці ўласнага бізнесу, вядзенні ўліку асабістых фінансаў, інвеставанні, вывучэнні эканомікі.
У Flixa вы можаце купляць акцыі, нерухомасць і зямлю. Кошты на актывы пастаянна змяняюцца як толькі на стале адкрываюцца новыя карткі. Кошты на актыў і іх змены заўсёды знаходзяцца на суседніх картках. Пры кожным змяненні кошту на актыў гэтае дзеянне заносіцца ў спецыяльную табліцу.
Кожны крок – гэта магчымасць купіць альбо прадаць свае актывы. Часта на картках адкрываюцца магчымасці па адкрыццю бізнесу, набыццю страхавых інструментаў, адкрыцця банкаўскіх дэпазітаў і крэдытаў. Для большай рэалістычнасці адбываюцца і непрадбачаныя траты: у гульца, напрыклад, можа згарэць дом.
Па выніках гульні ўсе непрададзеныя актывы пераводзяцца ў грашовы эквівалент, усе гульцы падлічваюць прыбыткі і той, хто здолеў зарабіць больш за астатніх і становіцца пераможцам.
Flixa вучыць працаваць у партнёрстве і дзейнічаць разам для дасягнення агульных мэт.
Праект створаны Канстантынам Уладзіміравым-Жураўскім яшчэ ў 2011 годзе. Канстантын навучаўся на арганізатара паліграфічнай вытворчасці, але кінуў універсітэт пасля другога курсу, бо вырашыў, што на практыцы даведаецца больш, чым за партай. Акрамя Flixa ён стварыў такія вядомыя фінансавыя гульні як “Грашовая плынь алігарху”, “Вось так сітуацыя!”.
Падтрымайце беларускае выданне Flixa!
Па ўсіх пытаннях можаце звяртацца па дадзеных кантактах:
+375291785545 – Канстантын Уладзіміраў-Жураўскі