Экалагічны праект «Экаідэя» запускае адукацыйную анлайн-платформу. Запіс на першы курс ужо адкрыты!

Школа «Экаідэі» — гэта платформа з анлайн-курсамі, лекцыямі і варкшопамі для экафрэндлі жыцця ад міжнароднага экалагічнага праекту «Ecoidea». Запісацца на курс «Экастарт: як пачаць клапаціцца пра прыроду і жыць экалагічна» можна ўжо зараз.


школа экоидеи_квадрат.jpg

На эказанятках можна будзе навучыцца, як весці экафрэндлі лад жыцця дома і на працы, размаўляць аб экалогіі з дзецьмі (і дарослымі) і як змяніць грамадства, каб будучыня планеты не была падобная на фільм-катастрофу. Частку курсаў арганізатары створаць спецыяльна для прафесійных супольнасцяў (сфера грамадскага харчавання, арганізацыя святаў і іншыя).

Анлайн-навучанне будзе праходзіць у розных фарматах: вэбінары, дыстанцыйныя курсы, практычныя майстар-класы, лекцыі і сустрэчы з экспертамі і эксперткамі з розных краін. Навучанне будзе даступна на рускай мове з любой кропкі свету.

Каця Арчакова, менеджэрка Школы:

— У Цэнтры экалагічных рашэнняў мы атрымлівалі шмат пытанняў на розныя тэмы: бацькі пыталіся пра тое, як выбіраць бяспечныя з пункту гледжання здароўя цацкі для дзяцей^; настаўнікі звярталіся за метадычкамі, з дапамогай якіх яны маглі б цікава распавядаць пра кліматычныя праблемы^; а кампаніі прыходзілі за лекцыямі і кіраўніцтвамі па азеляненні офісаў.

І зараз мы вырашылі аб’яднаць усе, што ведаем самі, у анлайн-курсы і падзяліцца сваёй экспертызай. Мы не проста спакавалі веды нашых экспертаў і экспертак у відэаурокі і анлайн-вэбінары. З дапамогай спецыялістак па анлайн-навучанні мы пастараліся зрабіць так, каб глыбокая і шматгранная экспертыза нашых калег і каляжанак прыняла простую і зразумелую форму.

Сёння адкрываецца набор на першы курс Школы. «Экастарт: як пачаць клапаціцца пра прыроду і жыць экалагічна» — для тых, хто хоча даведацца пра экалогію крыху больш і весці экафрэндлі лад жыцця. На курсе вы даведаецеся, як скарачаць адходы і абыходзіцца з імі, якім транспартам карыстацца і чым харчавацца, каб не шкодзіць прыродзе, як беражліва выкарыстоўваць рэсурсы і праводзіць экалагічныя і інклюзіўныя івэнты. Крок за крокам з дапамогай простых дзеянняў вы сфарміруеце новыя эказвычкі і без лішняга стрэсу пачняце дапамагаць планеце.

Да канца года мы плануем запусціць яшчэ тры курсы:

- курс для педагогаў «Адукацыя і клімат: як распавядаць аб экалогіі ў школе, каб дзецям было цікава» у кастрычніку,
- «Арганічныя прадукты: як не паддавацца на хітрыкі вытворцаў і рабіць пакупкі свядома» і
- «Экалогія і сацыяльная справядлівасць: як змяніць грамадства, каб выратаваць прыроду» — у лістападзе.

Запіс на гэтыя курсы пакуль не адкрыты, але ўжо цяпер можна пакінуць свой email у форме на старонцы курсаў, каб першымі даведацца пра пачатак набору.

2022-і мы пачнём з курсу па «азеляненні» офіса (у тым ліку хатняга) і курсу для маладых бацькоў. У планах — даследаваць запыты патэнцыйных студэнтаў і студэнтак і распрацаваць больш адукацыйных прадуктаў на новыя тэмы. 

Падрабязнасці і запіс на курсы на сайце школы «Экаідэі».

паводле прэс-рэлізу