Затрыманыя 13 студзеня экскурсаводы Іван Сацукевіч і Алесь Варыкіш, выйшлі на свабоду. Сацукевіч адседзеў 15 дзён, Варыкіш — 10, паведамляе «Р*д** Св*б*д*».
Крыніца: yesbelarus.com
Нагадаем, экскурсія (каля 80-ці чалавек) ехала ў вёску Семежава на абрад «Калядных цароў», які ўключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. У Грозаве Капыльскага раёну аўтобусы з удзельнікамі экскурсіі былі затрыманыя. Ва ўсіх затрыманых праверылі дакументы і тэлефоны. Большасьць людзей, акрамя экскурсаводаў, адпусцілі. Пазней стала вядома, што двух экскурсаводаў — Варыкіша і Сацукевіча — затрымалі на 72 гадзіны.