У Астравецкай бібліятэцы з'явіцца экспазіцыя, прысвечаная Адаму Мальдзісу

У Астраўцы з'явіцца выстава, прысвечаная слыннаму дзеячу беларускай культуры, вядомаму навукоўцу, літаратуразнаўцу, доктару філалагічных навук Адаму Мальдзісу. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў Яраслаў Мальдзіс.



117.jpg

«У Астравецкай раённай бібліятэцы пад кіраўніцтвам яе дырэктара Наталлі Ачарэтавай ствараецца музейная экспазіцыя, прысвечаная славутаму земляку, Адаму Іосіфавічу Мальдзісу», ‒ напісаў Яраслаў Мальдзіс. 

118.jpg

119.jpg

120.jpg

Нагадаем, вядомы навуковец і літаратуразнаўца Адам Мальдзіс памёр 3 студзеня. Яго пахавалі на радзіме — у вёсцы Задворнікі, на Астравеччыне.

Падчас пахавання прафесара прадстаўнік Астравецкага райвыканкама агучыў прапанову адну з вуліц горада назваць у гонар Адама Мальдзіса.