Мэтр беларускай літаратуры, кандыдат у прэзідэнты Беларусі, адзін з лідараў грамадскага меркавання Уладзімір Някляеў стварыў і працягвае ствараць выбітныя творы, прысвячаючы іх важным падзеям: выбарам, рэпрэсіям і пратэстам у Беларусі, вайне ва Украіне, жыццю за кратамі і ў выгнанні, бесчалавечнасці чыноўнікаў і ўсяго рэжыму Лукашэнкі.
А яшчэ, Някляеў прысвячае творы вядомым беларусам: Алесю Бяляцкаму, Зянону Пазняку і іншым, а Зміцер Вайцюшкевіч робіць з вершаў паэта файныя і ўсім знаёмыя песні. Пра класіка, які ў сваіх вершах натуе нашу эпоху — новае відэа Андрэя Хадановіча.
Фота: svaboda.org
Хадановіч, напрыклад, распавядае пра верш, у якім Уладзімір Някляеў пераасэнсоўвае класічную беларускую назву «Новая зямля» і нават падмацоўвае гэта эпіграфам з Якуба Коласа: «Мой родны кут, як ты мне мілы...» Гэтыя радкі ён адразу аспрэчвае ў святле новага трагічнага досведу, з якім сутыкнуліся беларусы 24 лютага 2022 года: досведу віны, якой як бы няма, але чым больш развітая чалавечая асоба, тым больш балюча гэтую віну і адказнасць ён ці яна адчувае.
Мне раптам стаў нямілы родны кут.
І я б забыў, што нарадзіўся тут,
Каб даў мне Бог забыць,
каб разлюбіць даў сілы
— як Беларусі тройчы пашанцавала з Някляевым;
— чаму можна сказаць, што ВКЛ — малая Радзіма аўтара;
— як Някляеў пераасэнсаваў фрагмент з «Новай зямлі» Коласа пасля пачатку вайны ва Украіне;
— чаму літаратар зрабіў зварот да чыноўнікаў на рускай мове;
— як Някляеў спаборнічаў з Багдановічам, Купалам і Міцкевічам;
— як вершы паэта ператвараліся ў песні і чаму Зміцер Вайцюшкевіч найлепшы іх выканаўца;
— чаму новы зборнік паэзіі Някляева «Сам» дзвюхмоўны (спойлер: рускай мовы няма).