Затрыманага ў панядзелак фатографа Яўгена Ерчака пакаралі арыштам

Суд Савецкага раёна прысудзіў Яўгену 15 сутак арышту па абвінавачанні ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі, паведамляе БАЖ.


78.jpg

Нагадаем, Яўген Ерчак быў затрыманы 13 чэрвеня. Фотаздымкі з ператрусу і прызнальныя паказанні фатографа з’явіліся ў праўладных тэлеграм-каналах. На відэа беларускі фатограф прызнаецца, што быў пазаштатным карэспандэнтам T*T.BY і асвятляў вулічныя акцыі.