Беларусы замежжа паспелі выкупіць эскізы роспісаў Чырвонага касцёла

Беларусы замежжа выкупілі эскізы роспісаў Чырвонага касцёла, якія былі выстаўлены на інтэрнэт-аўкцыёне ў Германіі, паведамляе тэлеграм-канал @spadczyna.


Eskiz-prajekt altarnych rospisaŭ kasciola Sviatych Symona i Alieny
Эскіз-праект алтарных роспісаў касцёла Святых Сымона і Алены. Фота: spadczyna.

27 лістапада стала вядома, што на інтэрнэт-аўкцыёне ў Германіі былі выстаўленыя на продаж эскізы-праекты алтарных роспісаў касцёла Святых Сымона і Алены ў Мінску, выкананыя мастаком Юзафам Тэафілам Смалінскім (Józef Teofil Smoliński, 1865-1927). Яны з’яўляюцца рэдкім прыкладам мастацтва мадэрну ў Беларусі.

Eskiz-prajekt altarnych rospisaŭ kasciola Sviatych Symona i Alieny

Eskiz-prajekt altarnych rospisaŭ kasciola Sviatych Symona i Alieny

Сярод выстаўленых на продаж эскізаў, быў эскіз які іх зводзіць разрозненыя выявы ў адзіную кампазіцыю.

«Па цэнтры ў нябёсах намаляваны Хрыстос, пад ім — выява Чырвонага касцёла. Хлопчык з дзедам — гэта Сямён Вайніловіч і ягоны заступнік Святы Сымон. Насупраць укленчаная дзяўчына гэта Алена Вайніловіч. Шматлікія партрэты жанчыны ў масіўнай кароне гэта пошук вобразу Святой Алены, маці імператара Канстанціна, якая адшукала Труну Божую і Жыватворны Крыж, які трымае ў руках. Сярод падборкі малюнкаў мастака ёсць «мужчынскі партрэт», які, калі паглядзець на іншыя эскізы, насамрэч партрэт Алены Вайніловіч.

Ну і ў даважак ёсць ягоны малюнак Залатой Горкі», — піша тэлеграм-канал @spadczyna.

Eskiz-prajekt altarnych rospisaŭ kasciola Sviatych Symona i Alieny