Новая платформа называецца «Bulletin» і пакуль адкрытая не для ўсіх. Bulletin пабудаваны на платформе, асобнай ад Facebook — гэта «дазваляе стваральнікам павялічваць сваю аўдыторыю спосабамі, якія не залежаць выключна ад платформы Facebook».
Каб падпісацца на дасылку навін не абавязкова мець ўліковы запіс Facebook, але Bulletin абапіраецца на інфраструктуру Facebook, у тым ліку на выкарыстанне Facebook Pay для пакупкі прэміум-падпіскі.
Bulletin дапаможа кожнаму карыстальніку стварыць уласны асобны вэб-сайт з назвай, лагатыпам і колеравай палітрай, а таксама прадставіць інструменты, якія дазваляюць уставіць у свае паведамленні медыякантэнт і аформіць яго па сваім жаданні. Што датычыцца распаўсюджвання, найбольш цікавым момантам з’яўляецца інтэграцыя са старонкамі Facebook, а таксама той факт, што тэксты, якія пішуць аўтары Bulletin, могуць быць апублікаваны ў навінах Facebook .
Але галоўная фішка Bulletin у тым, што ў адрозненні ад канкурэнтаў кшталту Substack або Revue, якія бяруць адсотак ад платных падпісак, праект Facebook будзе абсалютна бясплатным.