28-га снежня ў рамках кампаніі “Будзьма беларусамі!” і акцыі “500-годнасць” была праведзена сустрэча драматурга і акцёра Васіля Дранько-Майсюка з навучэнцамі пачатковых класаў школы № 9, што знаходзіцца на вуліцы Ежы Гедройца, 20.
Сустрэча была прысвечана беларускай літаратуры: дзіцячым вершам Янкі Купалы і Якуба Коласа, апавяданням Міхася Лынькова і Янкі Маўра. Разам з вучнямі Васіль разыгра цэлы спекткаль, дзе галоўныя героі былі персанажы з класічных айчынных твораў. Усе 30 чалавек дзяцей і тры настаўніцы з вялікай радасцю і імпэтам удзельнічалі ў гэтай гісторыі.
Галоўным героем прыдуманай казкі быў Францыск Скарына. У аснове быў узяты твор Максіма Гарэцкага “Фантазія”, дзе першадрукар ляцеў над Беларуссю і сустракаўся з нашымі класікамі.
Сустрэча прайшла, як адно шчаслівае імгненне.