• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.11.2022 | Грамадства

«Новаствораныя не люблю і не выкарыстоўваю», «яны робяць дасягненні жанчыны заўважнымі». Як беларускі ставяцца да фемінітываў

Якія эмоцыі ў вас выклікаюць словы «прафесарка», «дырэктарка»? Раздражненне, абыякавасць ці гонар? Ці лічыце вы фемінітывы здзекам з мовы, ці непазбежным яе развіццём? Сайт 1387.by папрасіў бабруйчанак падзяліцца сваімі думкамі адносна выкарыстання фемінітываў.


177.jpg
Ілюстрацыйнае фота: Iqx Azmi

Марагарыта, 23 гады, працуе ў галіне турызму:

— Я кансерва, для мяне фемінітывы — дзіва і цуд. Разумею, што мова — жывы арганізм і ўсё змяняецца з цягам часу, але пакуль з сабой нічога зрабіць не магу. Мне здаецца, калі ты прафесіянал і спецыяліст, няма розніцы, як звяртаюцца. Істота без полу. У той жа час, ніколі не сутыкалася з прыгнётам альбо дыскрымінацыяй на гэтай глебе (як і мае сяброўкі), мабыць таму не лічу гэта вялікай праблемай.

Здаецца, што, з аднаго боку, гэта і ёсць дыскрымінацыя — разважаць аб гэтым, спрабаваць нешта давесці. Не лічу гэта самай вялікай праблемай у сусвеце. З іншага боку, разважанні ў грамадстве аб гэтым існуюць, то бок дзе дым, там і полымя. Атрымліваецца, канфлікт нейкі існуе.

Але калі жанчына адразу ўжыла ў дачыненні да сабе фемінітыў, звярнуся да яе такім жа чынам.

Чаму грамадства, у асноўным, ставіцца да фемінітываў адмоўна? Ну, яшчэ з савецкіх часоў, падаецца, жанчыны працавалі і зараблялі аднолькава з мужчынамі, як я ведаю (што не дакладна). Канешне, рознага кшталту кіраўнікі часцей за ўсё былі мужчынамі... Але ў нашай прасторы сярод іх сустракаліся і жанчыны, нават не гледзячы на тое, што некаторыя з іх акурат праз сацыялістычныя погляды і абіраліся. Жаночае выбарчае права таксама з’явілася значна раней, чым у астатніх краінах.

Нават і ў сучаснай гісторыі ніякі прыгнёт, у большасці выпадкаў, не адчуваецца. Таму праблема не выглядае відавочнай для грамадства. І мозгу нашаму зручней усё рабіць, як ён прызвычаіўся. Гэта ўжо звыклыя маўленчыя канструкцыі.

Карацей, тэма цікавая для разважанняў! Разумею, што я шмат дзе сама сябе аспрэчваю, але пакуль мае думкі на гэты конт менавіта так і выглядаюць.

Тацяна, 36 гадоў, адукатарка, даследніца нацыянальных культур:

— Я вельмі станоўча стаўлюся да фемінітываў, выкарыстоўваю іх і добра стаўлюся да таго, калі фемінітывы ўжываюць у дачыненьні да мяне.

Мяркую, што адмоўна беларусы ставяцца да гэтай зьявы праз расейскамоўны менталітэт.

Расейская мова даволі патрыярхальная і пад ейным уплывам, мажліва, некаторым цяжка прыняць «новую» рэчаіснасьць, дзе нават моўныя сродкі падкрэсьліваюць важнасьць прысутнасьці абодвух палоў.

178.jpg
Ілюстрацыйнае фота: Vlada Karpovich

Ніка, 44 гады, працуе ў галіне адукацыі:

— Новаздабытыя, не традыцыйныя фемінітывы — не люблю і не выкарыстоўваю. Лічу іх штучнымі. Мне блізкая кропка гледжання Цвятаевай, якая называла сябе паэтам і тлумачыла, чаму яна не «поэтесса» (і гэта пры тым, што «поэтесса» — слова, што прыжылася ў рускай мове).

У дачыненні да мяне фемінітывы не выкарыстоўваюць. Мабыць, таму што я пры першай жа спробе гэта зрабіць пазначаю сваю пазіцыю па гэтым пытанні. Раблю гэта прама і недвухсэнсоўна.

Грамадства ставіцца да фемінітываў, у асноўным, адмоўна, таму што, мабыць, на падсвядомым узроўні адзначае, счытвае іх штучнасць. І не бачыць аргументаў у карысць іх стварэння і прымянення.

Вядома, што фемінітывы хочуць злучыць, нібыта, з фемінізмам. Але сапраўдны фемінізм — гэта пра іншае.

Юлія, 40 год, маркетолаг:

— Я замяняю большасць назоўнікаў мужчынскага роду — на жаночы. Але ўсё адно стараюся, каб іх было як мага менш. Бо я сама пакуль не вельмі прывыкла да фемінітываў, часам нават словы кшталту «прафесарка» могуць рэзаць вока.

У рускай мове няма такіх нормаў, таму людзям нязвыкла ўспрымаць фемінітывы. Таму я стараюся іх выкарыстоўваць, але асцярожна, дазавана.

У сацсетках пакуль не было негатыву, але ў рэальным жыцці часам пасмейваюцца з таго, як я называю жанчын ды іх род дзейнасці.

Таццяна, 50 год, вандроўніца, аматарка культуры:

— Ніколі не задумвалася на гэтую тэму. Але. Калі ёсць жанчына, значыць, і называць яе прафесію і сацыяльную прыналежнасць прасцей менавіта з жаночымі канчаткамі. Іншая справа — што праз ранейшы, даволі строгі падзел абавязкаў паміж жанчынамі і мужчынамі, ва ўсіх сферах, існуюць моўныя стэрэатыпы. Вось, здаецца, іх і трэба пераадольваць тым, хто не любіць змяняцца.

Прасцей за ўсё мне ў беларускай мове карыстацца фемінітывамі. Паэтка, доктарка, лекарка. У расейскай мове гэта выглядае не зусім натуральна — для мяне.

Я нармальна стаўлюся, калі ў адносінах да мяне выкарыстоўваюць фемінітывы. Але аднойчы пачула ад жанчыны на рускай мове ў свой бок «инвалидка!» — і гэта вельмі разанула слых. Хоць заўсёды нават да слова «інвалід» спакойна ставілася. Але менавіта гэтае «інвалідка» гучала непрыемна.

Мяркую, адмоўнае стаўленне ў грамадстве — гэта інертнасць мыслення. Бо мова сфармавалася даўно, мы карыстаемся ёю з дзяцінства, і ў галаве ёсць пэўныя нейронныя сувязі, якія кажуць: «Менавіта так правільна казаць». Называць доктарам і жанчыну, і мужчыну. Усе змены залежаць ад кожнага чалавека асабіста, ад яго мыслення.

Мы не пачнем карыстацца фемінітывамі адразу, для гэтага патрэбная вялікая праца — з тым, што ў галовах людзей.

179.jpg
Ілюстрацыйнае фота: Jessy Mesme

Сафія, 32 гады, кіраўніца праектаў:

— Я станоўча стаўлюся да фемінітываў, і стараюся сама імі карыстацца. Не магу сказаць, што на 100 працэнтаў іх выкарыстоўваю ў паўсядзённым і працоўным жыцці, але там, дзе разумею, што людзі станоўча да гэтага паставяцца — 100 працэнтаў скарыстаюся фемінітывамі.

У працоўных момантах не заўсёды магу выкарыстоўваць, але паступова прывучаю калег, калі кажу «прафесарка», «лектарка», «спецыялістка» і пакрысе назіраю, што яны прызвычайваюцца. Сваёй сяброўцы, напрыклад, тлумачыла, што яна псіхалагіня, як і ўсе яе калегі, а ў школе ў нас — дырэктарка.

Важна карыстацца фемінітывамі, бо яны робяць дасягненні і працу жанчыны бачнымі. Дзякуючы ім мы бачым, як шмат жанчыны робяць у сацыяльным развіцці грамадства, у развіцці асобных сфераў, колькі дасягаюць у плане прафесіяналізму, колькі сярод іх экспертак меркаванняў.

І чым больш будзе фемінітываў, тым больш рэальнае ўцягванне ў сацыяльныя сферы жыцця — а не толькі «кухня, дзеці, царква» — будзе паказваць, што насамрэч жанчыны шмат робяць. І тады да нас будуць ставіцца сур’ёзна, успрымаць нашае меркаванне, будзе сцірацца гэтая стыгма: «жанчына — кепская кіроўца, супрацоўніца, кіраўніца» і гэтак далей.

Па-другое, павага да жанчын будзе ў працоўным асяродку.

Я абсалютна згодная з сцверджаннем, што грамадства, у большасці, успрымае негатыўна фемінітывы. Бо я гэта бачу. А грамадства любыя перамены ўспрымае негатыўна. Калі прыгледзецца, што б не змянялася — яно пройдзе праз агрэсію і адмаўленне грамадскасці. І толькі пасля, пакрысе, гэта ідзе ва ўжытак. Гэта даволі працяглы і няпросты працэс.

А чаму жанчыны негатывяць? Дзякуй за гэта мізагініі. Бо доўгі час жанчын трымалі ў парадыгме, што «жанчына жанчыне вораг і суперніца». Таму зараз любое паляпшэнне якасці жыцця жанчын кепска ўспрымаецца, праз патрыярхат.

Важны момант: калі нават не кранацца тэмы фемінітываў, мова — вельмі нестатычная з’ява. Я слухала падкаст прафесаркі-сацыялінгвісткі, у якім яна расказвала, што мова — гнуткая сфера, што пастаянна змяняецца. Пад уплывам лічбавай рэвалюцыі, тэхналагічнай. І так будзе заўсёды! Напрыклад, пяць год таму мы не выкарыстоўвалі слова «дэдлайн», якое ну ніяк не тычыцца жаночага ці мужчынскага. Мы не казалі «быць у рэсурсе, быць у моманце, сітком, стрымінг». І шмат іншага прыйшло новага.

Свет змяняецца. Зараз умацоўваецца пазіцыя жанчыны, і на гэта робіцца акцэнт. На тое, каб на кіруючых пасадах былі жанчыны, каб яны былі ва ўладзе. І гэта файна! Жанчыны больш займаюцца навукай, тэхналогіямі. І таму мяняецца мова. Не таму жанчыны становяцца заўважнымі, што да іх прымяняюць фемінітывы — а наадварот. Адбыліся гэтыя перамены — мова зрэагавала. Так і мусіць быць.

Самае цікавае, што людзі карыстаюцца фемінітывамі, але дагэтуль лічаць, што гэта зло. Ну, тады не выкарыстоўвайце словы «мама, сястра, сцюардэса, настаўніца». Кажыце: «Я прыйшоў да настаўніка на бацькоўскі сход». Але ў жыцці ўсё не так. Большасць кажа: «Настаўніца майго сына», а гэта фемінітыў.

З фемінітывамі ёсць свае цяжкасці, пра якія трэба казаць. Напрыклад, не заўсёды разумееш, як сфармаваць іх з асобных словаў мужчынскага роду. Я з такім сутыкалася некалькі разоў. Проста не разумела, які суфікс дадаць? Але ведаю, што ёсць сайт, які генеруе фемінітывы.

Калі я знаходжуся ў нейкай сацыяльнай бурбалцы, і там малазнаёмыя мне людзі, але я чую, што яны выкарыстоўваюць фемінітывы, значыць яны блізкія мне па маральных каштоўнасцях. І мне будзе з імі камфортна, узнікае ступень даверу. Я разумею, што гэтыя людзі супраць гвалту ў сям’і, яны выступяць за закон супраць гвалту, за правы жанчын, за правы мужчын, за роўныя правы ў тым плане, каб дзіця, нават пасля разводу, маглі выхоўваць абое. Каб мужчыны маглі сыходзіць у дэкрэтны адпачынак... Гэтыя людзі блізкія мне каштоўнасцямі, гэта як лакмусавая паперка ў тым, што ты знаходзішся ў бяспечным кам’юніці. Гэта сведчанне павагі да правоў і свабод чалавека.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип