19-20 жніўня ў Бярэзінскім запаведніку пройдзе чацвёрты Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока»

Апошні шанец спыніць лета-лецейка ды рассмакаваць яго як след!


Шлях Цмока

Абяцаюць, як заўжды, два дні ва ўнікальным месцы ў кампаніі таямнічых істот славянскай міфалогіі. Беларускі цмок Цмок і яго світа чакаюць вас.

У праграме:

Анімацыя і незвычайныя забаўкі разам з персанажамі славянскай міфалогіі

Оpen-air беларускіх гуртоў

Тэатралізаваныя пастаноўкі і перформансы

Шаманская лакацыя і этнічнае танцавальнае шоу ад студыі этнапластыкі «Кетры/Ketri»

Фестывальны квэст

Навуковыя лекцыі і дыспуты ад слынных знаўцаў беларускай міфалогіі

Тэматычная выстава карцін (Яўген Кот і праект «Беларускі бестыярый», Артур Басак, праект «Беларускія нячысцікі» і іншыя)

Інтэрактыўныя пляцоўкі, зона Сярэднявечча, творчыя майстар-класы, горад майстроў, фотазоны, фуд-корт

Экскурсіі па музеях запаведніка

Вогненнае шоу

Галоўнае: начная экскурсія па міфалагічнай сцежцы запаведніка

І, вядома ж, цмок па мянушцы Цмок!

Дата: 19 і 20 жніўня

Месца: Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка, вуліца Цэнтральная, 3, вёска Дамжарыцы, Лепельскі раён, Віцебская вобласць.

Квіткі: дарослы 55 рублёў, дзіцячы 25 рублёў, дзеткам да 7 гадоў — бясплатна; месца ў кемпінге — 15 рублёў за намёт.

Глядзіце праграму ды набывайце квіткі на старонцы фэста па спасылцы.

Не засмучайце Цмока — прыязджайце!