9-12 ліпеня 2014 года Студэнцкае этнаграфічнае таварыства сумесна з аддзелам ідэалогіі, культуры і па справах моладзіЛюбанскага райвыканкамаладзіць IV рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры “Пятроўскі фэст”.
Месца правядзення – вёскі Любанскага раёна.
“Пятроўскі фэст” – шматдзённы фэст, падчас якога ўдзельнікі маюць магчымасць засвоіць асновы народных беларускіх танцаў і пазнаёміцца з рознымі відамі рамёстваў, якія захаваліся на тэрыторыі сучаснага Любанскага раёна.
Майстар-класы па танцах праводзіць этнахарэограф, кіраўнік узорнага фальклорнага ансамбля “Верабейкі” Сяргей Выскварка. Удзельнікі таксама маюць унікальную магчымасць пераймаць танцы наўпрост ад мясцовых танцораў старэйшага пакалення.
У гэтым годзе вандроўка ў вёску Жораўка, акрамя традыцыйнага выпякання хатняга хлеба, будзе прысвечаная вясельнай традыцыі Любаншчыны. Госці паўдзельнічаюць у каравайным абрадзе і вырабе асаблівага вясельнага вянка, які называеца “шапель”.
Падчас вандроўкі ў вёскі Камуна і Сосны, удзельнікі фэсту змогуць пазнаёміцца з вырабам лялек, вязаннем ходнікаў шыдэлкам, пляценнем лапцей, пакаштаваць стравы мясцовай кухні, паслухаць успаміны мясцовай жыхаркі пра жыццё Я. Купалы ў вёсцы Камуна і,канечне, развучыць мясцовыя танцы.
Завершыцца фэст удзелам у свяце Пятрок, якое традыцыйна адзначаецца ў в. Шыпілавічы. Свята цесна звязана з традыцыяй беларускіх гасцявых кірмашоў, таму малебен і канцэрт пакрысе пяройдуць у “кірмашаванне”(наведванне знаёмых у вёсцы) і завершыцца вечарам карагодамі па вёсцы, пятроўскім абрадам, кумленнем праз вогнішча, спевамі ды танцамі.
“Пятроўскі фэст” аб’ядноўвае вялікае кола людзей, шчыра зацікаўленых у захаванні і развіцці народнай беларускай культуры. Заняткі і сустрэчы ў розных вёсках раёна дазволяюць паказаць танцы і рамёствы непасрэдна ў месцах іх існавання. Гэта дапамогаебольш поўна адчуць шматбаковасць і натуральнасць традыцыйнай культуры.
Мы спадзяемся, што людзі самага рознага ўзросту і сфер інтарэсаў змогуць адкрыць, пабачыць і пачуць шмат цікавага і невядомага ім раней, а таксама што ім перадасца тая любоў і павага, з якой мы ставімся да традыцыйнай культуры.
Нам хацелася б, каб фест такога фармату стаў для яго ўдзельнікаў – з Любаншчыны і з іншых гарадоў ды краін – месцам выдатнага актыўнага адпачынку і далучэння да беларускай традыцыйнай культуры.
Сачыце за абвесткамі!
https://www.facebook.com/events/760747420624271/
Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая.
Каб зарэгістравацца ці ўдакладніць дэталі, тэлефануйце, калі ласка: 8025 9059589 Настасся.
ПРАГРАМА
РЭГІЯНАЛЬНАГА ФЭСТУ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ
“ПЯТРОЎСКІ ФЭСТ”
9 ліпеня
17.00 – 19.30 (СДК, в. Шыпілавічы)Майстар-клас этнахарэографа С. Выскваркі “Традыцыйная народная манера выканання танца, танцавальны народны этыкет, паставы рук, ног, корпуса.”
20.30-22.30 Фольк-вечарына з фальклорным танцавальным гуртом “Расіца” з в. Сарачы.
10 ліпеня
09.00 – 11.00(СДК, в. Шыпілавічы) занятак “Полька ў беларускай танцавальнай традыцыі” (прыпеўкі да полькі).
11.15 – 13.00 (СДК, в. Шыпілавічы) занятак “Танцы в. Іванкаўшчына Мазырскага раёна” (відэа архіў этнахарэографа М. Козенкі).
15.00 – 20.00(в. Жораўка) Каравайны абрад. Выраб вясельнага вянка “Шапель”.Пятроўскія спевы. Танцы на вуліцы.
20.30 – 22.30 (в. Жораўка)) Танцавальная вечарына з гуртом “Напарачка”( г. Любань).
11 ліпеня
09.00 – 11.00 (СДК в. Шыпілавічы) занятак “Лявоніха ў беларускай танцавальнай традыцыі”
11.15 – 13.00 (СДК в. Шыпілавічы “Кадрыля ў пяць штроф”.
15.00-17-00 ( в. Камуна) занятак “ Танцы в. Камуна”, знаёмства з пляценне лапцей, ткацтвам на кроснах , вырабам лялек, вышываная рапсодыя майстра Сівіцкай, успаміны бабулі пра Я. Купалу ў в. Камуна, сустрэча з гуртом “Чуткі”.
18.00 – 20.00 (СДК в. Сосны) занятак “Танцы вв. Сосны і Краснае”.Знаёмства з народнай кухняй, прадзенннем воўны, вязаннем ходнікаў шыдэлкам
20.30 – 22.00 -спевы з бабулямі, сустрэча з фолькгуртом “Суседзі”.
12 ліпеня
( в. Шыпілавічы) традыцыйнае свята “Пятрок”:
12.30-13.00 малебен,
13.00-14.00 кірмашовы канцэртз удзелам фольк гуртоў “Журавушка” в Ямінск і “Хамеліха” в. Кузьмічы, Марыя Насановіч в. Палічын, Сямейны гурт “Карані” в. Атраднае.
19.00 –Пятроўскія карагоды,
20.00-00.00 пятроўскі абрад і вогнішча, юшка, танцыз удзелам гуртоў “Павалякі” (в. Обчын), “Глыбокія крыніцы” (в. Закальное), Баярачка (в. Жораўка).
Чакаем усіх!