• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.07.2012 | Adnak!

Фестываль AD.NAK! – за павышэнне якасці камунікацыі

Журы Трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! вызначыла пераможцаў і прызёраў конкурснай часткі фестывалю. На фестываль было пададзена больш за 300 работ, найлепшыя з іх атрымалі прызавыя месцы (шэсць першых, васямнаццаць другіх і дваццаць сем трэціх). Гран-пры атрымалі толькі дзве працы. Сёлета, як і ў мінулыя гады, журы пры ацэнцы кіравалася сусветнымі трэндамі і крытэрамі працы.

“Узровень падачы работ удзельнікамі фестывалю як на AD.NAK!, так і на іншых фестывалях постсавецкай прасторы пакуль далёкі ад сусветных аналагаў. Удзельнікі фестывалю робяць вельмі цікавыя рэчы, але данесці ідэю камунікацыі, якая ставілася замоўцамі, атрымліваецца не ва ўсіх. Гэтая праблема існуе не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах, на іншых фестывалях рэкламы і камунікацыі. Беларускія рэкламісты працягваюць жыць у лакальным свеце, не звяртаючы ўвагі на глабальныя тэндэнцыі. І гэта робіць беларускі крэатыў неканкурэнтаздольным на сусветным рынку”, — адзначыў кіраўнік рэсурсу Marketing.by, аднаго з арганізатараў Трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!, Сяргей Скараход.

Сітуацыя з беларускамоўнай рэкламай цалкам дублюе агульныя праблемы беларускага маркетынгу. Па выніках сваёй працы аргкамітэт Фестывалю AD.NAK! акцэнтуе ўвагу на двух момантах, якіх не хапае беларускай рэкламнай галіне.

1. Крэатыўнасць. Беларускі маркетынг не мае дэфіцыту ідэяў, але пакуль няма напрацаваных і дзейных схемаў іх рэалізацыі. Абсалютная большасць працаў, дасланых на фестываль, па ўзроўні выканання аб’ектыўна была ніжэйшай за еўрапейскі ўзровень. Часта ў праектах бракуе пастаноўкі канкрэтных мэтаў камунікацыі, і таму яны не становяцца моцнымі фестывальнымі працамі.

2. Рэалізацыя і прэзентацыя. Патэнцыял шмат якіх працаў, пададзеных на фестываль, дазваляў ім стаць прызёрамі, пераможцамі і нават атрымаць гран-пры. Не ўсе з працаў мелі добрае суправаджэнне і адмысловую фестывальную прамоцыю. Недахоп жвавых прэзентацый, выяваў, інфаграфікі, крэатыўнай анімацыі і відэа стаў непераадольным бар’ерам для некаторых удзельнікаў. Не ўсе працы ў намінацыі “Дызайн & Art Direction” былі пададзеныя ўдзельнікамі на фізічных носьбітах, што не дазволіла журы ў поўнай меры ацаніць не толькі ідэю, але і практычную рэалізацыю дызайну.

“Вынікі сёлетняга фестывалю дэманструюць стан рынку рэкламы ў Беларусі за апошні год, і беларускамоўная рэклама – частка гэтага рынку. Агульныя тэндэнцыі па розных прычынах – на зніжэнне колькасці і якасці рэкламнага прадукту. AD.NAK! сёлета сабраў вялікую колькасць працаў. Аднак іх якасць ніжэй за папярэднія гады. Станоўчы момант – назіраецца імкненне рэкламістаў усё больш ствараць на беларускай мове. І гэта натхняе. Можна сцвярджаць, што колькасныя параметры хутка пяройдуць у якасць”, — адзначыла Ніна Шыдлоўская, каардынатарка грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, ініцыятара Фестывалю AD.NAK!,.

Па дадатковыя каментары можна звяртацца па тэлефонах: +375 29 755-14-34, +375 29 177-01-21, +375 25 978-97-87 альбо праз e-mail [email protected].

Фота: Аляксандр Ждановіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

valiancina_shauchenka
Музыка

Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава

25 сакавіка беларусы ўсяго свету адзначылі Дзень волі. А якое ж свята без песні? Вядомы беларускі музыкант і аўтар...

Апошнія навіны

    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Культура
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип