Першы фестываль беларускага сучаснага відэамастацтва адбудзецца ў Беластоку

Цэнтр Беларускай культуры ў Беластоку запрашае на першы фестываль беларускага сучаснага відэамастацтва SAMASIEJ, які адбудзецца з 3 па 7 кастрычніка. На выставе ў межах фэсту пакажуць працы 12 мастакоў, якія цяпер жывуць у Польшчы, Германіі і Літве, хоць большасць з іх родам з Беларусі. У рамках мерапрыемства таксама адбудуцца сустрэчы з мастакамі, канцэрты эксперыментальных мастакоў Olgi Anny Markowskiej i Mufera, паказы фільмаў.

Afiša

Адна з мэтаў фестывалю — зрабіць агляд таго, што адбываецца ў сучасным беларускім мастацтве. Відэапрацы, прадстаўленыя падчас фестывалю, пакажуць ці распавядуць пра тое, як мастакі знаходзяць мову і спрабуюць апісаць тое, што адбываецца ў свеце, асабліва на памежных тэрыторыях — на скрыжаванні культур, канфліктаў, крызісаў, дыктатур і вайны.

Тэма выставы натхнёная сімвалам бусла, прабітага стралой, які, нягледзячы на свае раны, ляціць з Афрыкі, каб наладзіць гняздо ў Еўропе. Выстава, якая анансуе канцэпцыю фестывалю па прадстаўленні сучаснага мастацтва, мае назву «I Am Pfeilstorch/ Я ёсць працяты бусел».

Сярод мастакоў, чые працы будуць прадстаўлены: Бергамот, Юра Шуст, Надзя Саяпіна, Юлія Цвяткова, Роза Бусел, Леся Пчолка, Даша Сазановіч, Таня Лічэўская, Тытус Шабельскі-Ружняк, Улад Бохан, Ганна Панюціч, Марыя Немчанка Аржаніч.

Фестываль SAMASIEJ назву ўзяўад загалоўка рамана «Самасей» Сакрата Яновіча, беларускага і польскага пісьменніка з Падляшша. Але гэта не проста назва, гэта ў пэўным сэнсе ідэя і прынцып — здольнасць «самаразвівацца» і «сама-сеяць» (самадапамога / самасей / самазасейванне), ствараць мастацтва, якое з’яўляецца і квітнее нават у самых неспрыяльных умовах.

Фестываль праводзіцца пад патранатам Рэктара Беластоцкай палітэхнікі.

Што ў праграме?

3 кастрычніка

17:00 адкрыццё / канцэрт: Olga Anna Markowska

19:00 экскурсія па-беларуску

4 кастрычніка

12:00 экскурсія па-польску 

14:30 паказ дакументальнага фільма «Апошнія словы» Рамана Шэля (DE, BY) 

17:00 размова & майстар-клас (Роза Бусел)

19:00 размова (Улад Бохан)

5 кастрычніка

12:00 экскурсія па-англійску 

14:00 размова (Uladzimir Hramovich)

17:00 паказ эксперыментальнага дакументальнага фільма «LAK» Марыі Немчанка Аржаных 

16:30 Mufer. Drone ambient live