Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

У пятніцу, 2 чэрвеня, музей Якуба Коласа ладзіць Фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды».


photo_2023-05-31_15-30-14.jpg

Праграма:

10.00 — пачатак працы фестывалю дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды», урачыстая цырымонія пасадкі дрэва на сядзібе песняра

10.00 —17.00 — «Творчыя сустрэчы ў Доме Коласа» (у межах кожнай творчай сустрэчы — аўтограф-сесія пісьменніка і гульня-віктарына з падарункамі!)

Вас чакаюць творчыя сустрэчы з пісьменнікамі Віктарам Шніпам, Тамарай Кавальчук, Дзмітрыем Мікалаевым, Ірынай Карнаухавай, з нашчадкамі Якуба Коласа Марыяй і Васілінай Міцкевіч, з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.

11.00 — 13.00 — настольныя гульні ад Наталлі Галко;

13.00 — 16.00 — мастацкі майстар-клас, аквагрым і размалёўкі ад Анастасіі Балыш;

12.00 — 14.00 — праца пляцоўкі МНС Першамайскага раёна;

10.00 — 16.00 — майстар-класы па машынапісе «Пішу як Колас», па вырабе арыгамі-закладкі для кніг і пазлаў;

10.30, 11.30, 13.00, 14.30 — музейна-педагагічны занятак «Міністр грыбной гаспадаркі»;

11.00 — 16.00 — настольная інтэрактыўная гульня «Пазнай Мінск з намі»;

11.00 — 13.30 — Кніжнае лато па паэме Я.Коласа «Міхасёвы прыгоды»;

13.30 па 16.00 — літаратурны куфэрак «Каб кожны песняра пачуў, ці валошкі для Коласа»;

11.30, 13.30, 15.30 — лялечныя прадстаўленні па беларускіх народных казках

17.00 — 18.30 круглы стол «Стварэнне электроннай энцыклапедыі Якуба Коласа» пры ўдзеле Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі

Квіткі — 6 рублёў.

А кожнаму наведвальніку ў падарунак — кніга!

Дата: 2 чэрвеня
Час: з 10.00 да 17.00
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск