• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.08.2018 | Замежжа Кіно

Фільм “Крышталь” атрымаў галоўны прыз конкурсу “Капрадукцыя. Акно ў свет” на кінафестывалі ў Выбаргу

Фільм Дар’і Жук працягвае заваёўваць узнагароды кінафестываляў. 16 жніўня адбылася цырымонія закрыцця фестывалю расійскага кіно ў Выбаргу «Акно ў Еўропу», дзе стужка «Крышталь» была ўганараваная галоўным прызам у конкурсе «Капрадукцыя. Акно ў свет» і прызам Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Расіі. У Беларусі фільм выходзіць у шырокі пракат з 30 жніўня.

vybarg

У конкурсе «Капрадукцыя. Акно ў свет» узялі ўдзел 9 карцін, створаных у капрадукцыі з Расіяй. У іх ліку — сямейная меладрама Сяргея Ліўнёва «Ван Гогі», авантурная трагікамедыя Андрэса Пуустусмаа «Зялёныя каты», анімацыйная казка «Гурвінэк. Чароўная гульня» і іншыя. Цягам фестывалю «Крышталь» уваходзіў у лік фаварытаў і атрымаў захопленыя водгукі гледачоў і прэсы.

«Найлепшае з таго, што паказала за першыя два дні «Акно ў Еўропу», — гэта «Крышталь» (…) Лаканічны, гранічна верагодны — у асобах, дэталях, рэпліках, у паваротах сюжэту — смешны, страшны, адчайны і небеспрасветны, тым не менш, фільм», — піша кінакрытык Вольга Галіцкая.

«Крышталь» (…) гэта новы галоўны фільм пра нашыя 90-я пасля «Брата». Я пайду пакуль аддыхацца, а вы запомніце гэтую назву», — паведаміў у сябе на старонцы ў Facebook кінакрытык Ягор Белікаў.

«Фільм «Крышталь» мінчанкі Дар’і Жук — пакуль найлепшае, што я ўбачыў на Выбаргскім фестывалі… Такое адчуванне, што на экране не кіно, а згустак жывога, неапрацаванага, бруднага, потнага, жабрацкага жыцця, у якім няма чым заплаціць за тэлефон, а вячэру штовечар даводзіцца здабываць браканьерскім спосабам у рацэ, што цячэ побач… Але фільм Дар’і Жук — не рэтра пра ліхія 90-я, а выказванне пра сённяшняе і вечнае. Пра сутыкненне мары і рэальнасці, пра дыктатуру побыту і прагу свабоды, пра духоўную культуру і векавую, укарэненую ў жыццёвых порах сярэднявечную дзікасць», — адклікаецца пра фільм кінакрытык Леанід Паўлючык.

Поспех карціны ў Выбаргу канчаткова замацаваў вердыкт журы пад старшынствам выбітнага армянскага рэжысёра Аруцюна Хачатрана. Выканаўца галоўнай ролі Аліна Насібуліна двойчы падымалася на сцэну па ўзнагароды.

Фестываль «Акно ў Еўропу» — найстарэйшы нацыянальны кінафестываль у Расіі, адно з самых аўтарытэтных мерапрыемстваў у краіне ў сферы кінаіндустрыі. Кінафорум быў заснаваны ў 1993 годзе класікамі кінематографа Марленам Хуцыевым, Савам Кулішом і Мікаэлам Тарывердзіевым.

Фільм «Крышталь» працягвае падарожжа па свеце, ён запрошаны яшчэ на больш чым 20 кінафестываляў: у Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Егіпце і іншых краінах.

Перадпрэм’ерны паказ фільма ў Мінску з удзелам рэжысёра пройдзе 27 жніўня ў кінатэатры Falcon Club Буцік Кіно, прэм’ера — 29 жніўня ў кінатэатры «Масква», пасля чаго фільм выходзіць у шырокі пракат. Квіткі ўжо ў продажы на сайце ByCard і ў касах кінатэатраў.

Глядзіце таксама:

Дар’я Жук: “Беларускаму кіно не хапае дзёрзкасці і свабоды!”

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

valiancina_shauchenka
Музыка

Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»

Гурт Botanic Project выдаў новы альбом пад назвай «Музыка сфер», анансуюць музыкі ў сваіх сацсетках. Новая праца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі

Савецкая гістарычная школа спарадзіла ўстойлівы вобраз: сялянскае саслоўе да 1917 года толькі і рабіла, што пакутавала,...

Апошнія навіны

    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна

Афіша

  • 29.05

    Анлайн-лекцыя «Таемнае жыццё метафар: як яны фармуюць вашу рэальнасць і як вы можаце іх змяніць»

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип