• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.08.2017 | «Музыка»

Фіналісты «Заспявай 4×4» выступяць у цэнтры Мінску

Пасля індывідуальных і групавых заняткаў ды студыйнай працы фіналісты конкурсу «Заспявай 4×4» рыхтуюццца да канцэртаў, якія пройдуць пры падтрымцы вядомых беларускіх гуртоў.

«Тутэйшыя» выступяць на адной сцэне з Vuraj, K3tyvana разам з Cherryvata,  «Палац» падтрымае гурт «Малала», а канцэрт гурту «Heli°us» Марыі Гаўрыленкі і Аліны Казачэнкі пройдзе пры ўдзеле Дзмітрыя Нікановіча і Мікіты Найдзёнава, пераможцаў леташняга конкурсу «Заспявай».

Цягам лета фіналісты «Заспявай 4×4» правялі на лекцыях, майстар-класах, трэнінгах, кансультацыях ды на студыі. Лідар Vuraj Сяргей Доўгушаў зладзіў сэрыю заняткаў па прыродным голасе, саўндпрадусар Андрэй Акатаў распавёў пра тонкасці студыйнай працы. Дызайнерка Наста Шастак падрыхтавала ўнікальную лекцыю пра цэласць вобразаў у музыцы і правяла практычныя заняткі, на якіх разам з музыкамі шукала адпаведную іх творчасці візуальную канцэпцыю. Кіраўнік лэйблу Ezhevika і лідар гурту Cherryvata Дзмітры Літвіновіч падзяліўся ўласным досведам па продажу і распаўсюду музыкі, а музыка і выкладчык універсітэту культуры Алег Хаменка правёў лекцыі пра маркетынгавыя тэхналогіі ў музыцы.

Пра асаблівасці арганізацыі канцэртаў і вулічных фэстаў фіналістам «Заспявай 4×4» распавёў прамоўтэр Антон Сіманкоў, а піар-мэнеджар Зміцер Безкаравайны даў свае парады музыкам, як прасоўваць сваю творчасць. Вялікі інтарэс таксама выклікалі лекцыі даследчыка,  Віктара Сямашкі і выкладчыка БДУ, кандыдата мастацтвазнаўства Аляксея Стрэльнікава, прысвечаныя адпаведна гісторыі беларускай сучаснай музыкі і гісторыі беларускай сучаснай паэзіі.

Фінальны этап навучальнай сесіі – запіс конкурснай песні на студыі Central Station пад чулым кіраўніцтвам мэнтараў конкурсу – Сяргея Доўгушава (ён адказны за «Тутэйшых»), Змітра Літвіновіча (ён працуе з K3tyvana), Алега Хаменкі (ён кансультуе «Малалу») і «Heli°us» (ім дапамагае Андрэй Акатаў). Неўзабаве музыкі прадэманструюць вынік сваёй працы.

Пакуль жа можна паслухаць дэма-варыянты песень фіналістаў.

Канцэрты фіналістаў «Заспявай 4×4» пройдуць на летняй тэрасе «Двор», што знаходзіцца ва ўнутраным дворыку на плошчы Свабоды, 4 (уваход праз кавярню ChillOut) 25 і 26 жніўня, 1 і 2 верасня. Пачатак у 20.00. Можна загадзя забраніраваць столікі па тэл. +375 44 760-63-43. Уваход вольны.

25/08 (пятніца)
Vuraj і «Тутэйшыя»

26/08 (субота)
Дзмітры Нікановіч/Мікіта Найдзёнаў і «Heli°us»

1/09 (пятніца)
Cherryvata і K3tyvana

2/09 (субота)
«Палац» і «Малала»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
«Музыка»

Гурт «Закон гука» прэзентуе новы альбом «Elemienty»

Пра канцэпт альбома «Elemienty», выбар назвы і каму проста неабходна паслухаць гэты рэліз распавядае гурт «Закон гука», піша...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства Тэатр

Створаны сайт памяці Аляксея Стрэльнікава

Тэатральны крытык, рэжысёр, культурны дзеяч трагічна загінуў 18 снежня мінулага году ў Беларусі. 5 лютага Аляксею...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Медыяменеджару Канстанціну Залатых прад’явілі абвінавачванне, ён у чаканні суда

31 студзеня, пасля больш чым васьмі месяцаў знаходжання за кратамі, нарэшце выслухаў сутнасць абвінавачванняў на свой...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Арыштаваны старэйшына баптысцкай царквы «Новая Зямля» Андрэй Мамойка

Пра гэта паведамляе «Хрысціянская візія». Затрымалі таксама яго жонку Веру Мамойка. Прычынай для арышту, верагодна,...

Апошнія навіны

    «Музыка»
    Гурт «Закон гука» прэзентуе новы альбом «Elemienty»
    Культура Грамадства Тэатр
    Створаны сайт памяці Аляксея Стрэльнікава
    Грамадства
    Медыяменеджару Канстанціну Залатых прад’явілі абвінавачванне, ён у чаканні суда
    Грамадства
    Арыштаваны старэйшына баптысцкай царквы «Новая Зямля» Андрэй Мамойка
    «Музыка»
    Выйшаў міні-альбом гурта «Nürnberg» «Ahida»
    Кіно
    Створаная Беларуская незалежная кінаакадэмія. Яе абвесцяць на Берлінскім міжнародным кінафестывалі
    Грамадства Мастацтва
    «Штучны інтэлект: мастак ці машына?» Выстава, дзе ўсе прадстаўленыя работы створаны штучным інтэлектам
    Грамадства
    Смог у Тбілісі і пах гару ў Вільні: высвятляем з экспертам, якім паветрам дыхаюць беларусы замежжа
    Грамадства
    Святар Слуцкай епархіі перамог у міжнародных музычных конкурсах
    Грамадства
    «Умею даіць карову, пячы пірагі, ткаць». Малады чалавек знайшоў сябе ў глыбінцы і робіць яе прывабнай для турыстаў
    Грамадства «Музыка»
    «Huki Bi-sajda» (фрагмент). Музыка-эксперыментатар Ягор Забелаў выклаў у сеціва ўрывак з новага сольнага альбому
    Літаратура
    «Калі мы звяры, нас можна надрэсіраваць жыць па-чалавечы». Наста Кудасава — пра эміграцыю, новыя кнігі і любоў
    Грамадства Літаратура
    Пераклад кнігі Максіма Знака «Зэкамерон» атрымаў прэмію англійскага PEN-цэнтра
    Літаратура
    Літаратурная відэагутарка «Кантэкст» з пісьменніцай і літаратуразнаўцай Алай Петрушкевіч
    Грамадства
    Абвешчаны конкурс у падтрымку беларускай культуры. Творцы могуць атрымаць да 60 000 еўра на праект

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 02.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 02.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 02.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 02.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 02.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 02.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 02.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип