«Фолк-фармат» — першы фестываль этна-фолк музыкі ў Берасці

Першы вялікі канцэрт этна-фолк музыкі адбудзецца ў Берасці 6 чэрвеня.

default

У фестывалі «Фолк-фармат» возьмуць удзел такія гурты, як Ceilidh Сeol, CORNUCOPIA, Testamentum Terrae, Стары Ольса, нагУаль, LITVINTROLL. Таксама адбудзецца выступленне Наталлі Няцэлі (Тэатр пясчаных мініяцюр) і фаер-шоў ад Крада.

Мерапрыемства распачнецца а 17-й гадзіне ў Абласным брэсцкім грамадска-культурным цэнтры пры падтрымцы Упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама.

Кошт квіткоў: 10.000 — 15.000.

Даведкі: +375297273097, +375293139860.

Фестываль ладзіцца пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Тэгі: