Вядомая сваёй нацыянальнай стылістыкай GUDА прадставіла кліп па песьню “За горэю крэмянэю”. Глядач пабачыць тутэйшы архаiчны вобраз русалкі — ахоўны дух нівы.
У Беларусi распавядалі аб русалках ,часьцей, як аб маладых прыгожых дзяўчатах, аголеных або апранутых у белае адзеньне, якія з’яўляліся у часе красаваньня, наліваньня збажыны, а зьнікалі ўвосень, зімою. Русалкі – ня толькі ахоўніцы жыта, якімі палохалі дзяцей, каб яны не хадзілі таптаць жыта, але і ўвасабленьне самога поля, яго жыцьцевай сілы. Таму, калі зжыналі жытняе поле, паміраў і яго дух. Паміраў, каб на новае лета нарадзіцца ізноў.
Аўтар сцэнару кліпа і яго рэжысер-пастаноўшчык – Палiна Пастушэнка.
Аператар – Дзьмітрый Важнік. Мантаж кліпа выканалі С. Воўк, А. Юзьвенка, Дзьм. Важнік.
Традыцыйная песьня “За горэю крэмянэю” апрацавана аранжыроўшчыкам і кампазітарам Сяргеем Ваўком . Вакал – GUDA.
Інструментальныя партыі да песьні выканалі: Ігар Сацэвіч – бас-гітара, Аляксандр Сапега – бубны, Аляксандр Акульчык – гітара, Сяргей Воўк – клявішныя, а таксама бэк-вакал. Зьвядзеньне і мастэрынг Андрэя Старавойтава.