Выйшаў фотаальбом унікальных матэрыялаў экспедыцыі Ластоўскага 1928 году

Альбом унікальнай калекцыі фотаматэрыялаў, сабраных этнаграфічнай экспэдыцыяй пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага на Случчыне і Мазыршчыне ў 1928 годзе падрыхтавалі да друку выдавецтва Czabor Publishing і Skaryna Press.


Ekspiedycyja Lastoŭskaha

Выданьне ўпершыню прадстаўляе шырокаму колу чытачоў калекцыю фотаматэрыялаў, сабраных этнаграфічнай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага на Случчыне і Мазыршчыне ў 1928 г. У ім прадстаўленыя выявы з арыгінальнага альбома экспедыцыі, які захоўваецца ў Бібліятэцы і музеі імя Францішка Скарыны ў Лондане. Унікальныя фотаздымкі з узорамі сакральнага мастацтва і архітэктуры, народнага касцюму, ткацтва і прадметаў побыту адлюстроўваюць багатую і самабытную культуру паўднёвых рэгіёнаў Беларусі.

Aryhinaĺny aĺbom zdymkaŭ z etnahrafičnaj ekspiedycyi 1928 hodu
Арыгінальны альбом здымкаў з этнаграфічнай экспедыцыі 1928 году. Крыніца: skaryna.org

Альбом мае навуковую і практычную каштоўнасць для этнографаў, мастацтвазнаўцаў, культуролагаў, гісторыкаў навукі, музейных супрацоўнікаў і будзе цікавы шырокаму колу аматараў беларускай традыцыйнай культуры.

Уладальніца, аўтарка тэксту і каментароў выдання — мастацтвазнаўца, культуролаг і этнолаг Вольга Лабчэўская.

Рэдактарка — Караліна Мацкевіч.

Ekspiedycyja Lastoŭskaha

Альбом мае навуковую і практычную каштоўнасць для этнографаў, мастацтвазнаўцаў, культуролагаў, гісторыкаў навукі, музейных супрацоўнікаў і будзе цікавы шырокаму колу аматараў беларускай традыцыйнай культуры.

Ekspiedycyja Lastoŭskaha

Кіраўніком экспедыцыі ў 1928 годзе быў Вацлаў Ластоўскі, які ў той час загадваў кафедрай этнаграфіі Інбелкульту і быў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музею. Складаны лёс напаткаў як матэрыялы экспедыцыі, так і ейных удзельнікаў: сталінскія рэпрэсіі, акупацыя падчас Другой сусветнай вайны. Але фотаальбом, уратаваны падчас вайны, захаваўся ў Лондане, расказваюць у выдавецтве Skaryna Press, дэманструюць фрагменты ўнікальнай кнігі, а таксама публікуюць артыкул Вольгі Лабчэўскай «Архіў забытай экспэдыцыі».

Дзе можна набыць выданне?

Набыць фотаальбом можна ў інтэрнэт-краме kniger.by з перасылкай па ўсім свеце. Або ў краме ў Мінску: ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42 (пн — пт з 11 да 18.30, сб з 11 да 17, нд з 11 да 16). Магчыма кур’ерская дастаўка па Мінску, кошт дастаўкі 8 рублёў.

Чытайце яшчэ: «Крыўская ідэя» і фінт Ластоўскага