Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” — фінал

Шаноўныя сябры! Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” завяршыўся. Будуць падведзеныя вынікі апошняга туру, які ладзіўся між 20 лютага і 31 сакавіка. Следам журы з Міхала Анемпадыстава, Анатоля Кляшчука і Андрэя Лянкевіча выбяруць пераможцаў усяго конкурсу ў намінацыях:

1. “Людзі Беларусі” (асобы і характары нашых суайчыннікаў)

2. “Краіна Беларусь” (краявіды і сітуацыі, якія падкрэсліваюць унікальнасць нашай краіны)

3. “Будзьма еўрапейцамі!” (беларускія асобы, сюжэты і вобразы, якія паказваюць нашу еўрапейскасць)

Кожны з пераможцаў у якасці прызу атрымае персанальны сайт.

Фіналам фотаконкурсу станецца выстава лепшых работ. Час і месца выставы будуць агучаныя ў канцы красавіка. Сачыце за анонсамі!