Наваградак эфектны ў любое надвор’е – нават у шэрую студзеньскую пару. Запрашаем ў фотападарожжа па старажытаму гораду!


Нягледзячы на выходны, гарадская плошча амаль бязлюдная. Елку ўжо прыбралі, але калядна-навагоднія шапікі пакуль на месцы. Іх колькасці магла б пазайздросціць сталічная Кастрычніцкая плошча. А насупраць мясцовага Дома культуры сумуюць без працы арэлі. Магчыма, іх пакінулі тут да Масленіцы.


Замкавая гара сустракае пашпартам аб’екта на ўваходзе, згодна з якім, тут ажыццяўляецца 5-ы пускавы комплекс «Рэканструкцыі з кансервацыяй і прыстасаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці Навагрудскага замка». Замчышча часткова закрытае для наведвання – прынамсі па валах прагуляцца не атрымаецца.





Але сфатаграфавацца каля вежаў Шчытоўка і Касьцельная дагэтуль можна. А калі ў вас ёсць час і жаданне, то не палянуйцеся спусціцца ў парк, які знаходзіцца адразу за знешнім валам. Адтуль замкавая гара і вежы выглядаюць яшчэ больш эфектна.





Чытайце яшчэ: 8 архітэктурных цудаў Наваградка: гайд ад «Будзьма!»