У Луцку адкрылася фотавыстава, прысвечаная беларускім добраахвотнікам

Урачыстае адкрыццё выставы «З Украінай у сэрцы», прысвечанай беларускім дабраахвотнікам, адбылося 11 чэрвеня ў Луцку ў Валынскім нацыянальным універсітэце імя Лесі Украінкі, паведамляе  Беларускае Радыё Рацыя.


выстава «З Украінай у сэрцы», прысвечаная беларускім дабраахвотнікам

— Было шмат людзей, былі прадстаўнікі ўлады, прагучалі вельмі важныя словы падзякі загінулым беларусам, якія аддалі свае жыцці тут, ва Украіне, у барацьбе супраць расейскіх акупантаў. Беларусы працягваюць гэтую барацьбу, — кажа арганізатар выставы, кіраўнік фонда «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч. Быў выступ рэктара Валынскага нацыянальнага ўніверсітэта, намеснік абласной дзяржаўнай вайсковай адміністрацыі, быў мітрапаліт Луцкі і Валынскі, прысутнічала жонка Паўла Суслава з пазыўным «Волат», быў малебен па ўсіх загінулых ва Украіне беларусаў.

На выставе дадаўся адзін экспанат, прысвечаны беларусу з пазыўным «Локі», які загінуў у сакавіку гэтага года. З прычын бяспекі выстава папаўняецца толькі імёнымі тых герояў, чые блізкія далі на гэта згоду. Агулам ва Украіне вядома пра 63 загінулых беларускіх добраахвотніках, яшчэ 8 застаюцца пад пытаннем.

выстава «З Украінай у сэрцы», прысвечаная беларускім дабраахвотнікам

— Мы звяртаемся на гэтых выставах да мясцовых уладаў, да мясцовых жыхароў з заклікам: калі яны валодаюць інфармацыяй пра беларусаў, якія загінулі, пачынаючы з 2014 года, каб яны надавалі нам гэтую інфармацыю, каб яны дзяліліся. — дадае Аляксей Францкевіч.

Па словах Аляксея Францкевіча, выстава «З Украінай у сэрцы» набірае папулярнасць у краіне і будзе прадстаўлена далей у Роўне і Жытоміры.

Чытайце яшчэ:

Гурт LEIBONIK выпусціў новую песню, прысвечаную загінулым патрыётам