З 1 па 14 кастрычніка ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” працуе фотавыстава “Браслаўскія зоры”.
Экспазіцыя закліканая паказаць жыццё Браслаўскага раёна ва ўсёй сваёй прыгажосці і разнастайнасці: прыродная і культурная спадчына, святочныя і будзённыя дні мясцовых жыхароў і многае іншае.
Свае найлепшыя работы прадставілі фотамастакі з Мінска і Браслава: Юрый Акудовіч, Антон Варэнік, Дзмітрый Бельскі, Антон Варэнік, Таццяна Ермалаева, Юрый Жарко, Лана Красікава, Галіна Ламака, Віктар Малышчыц, Альфрэд Мікус, Наталля Парахневіч, Марына Пархімчык, Алена Памяранцава, Павал Пыхцін, Віталь Раковіч.
Ініцыятарам правядзення выставы стаў Юрый Жарко — гаспадар аграсядзібы “У Барысавіча”, ініцыятар многіх культурных праграм. Сярод іх — фестываль “Усцянскія музычныя вечары”, праект “Русцягоўскі шлях”. Юрыем Жарко распрацаваныя цікавыя турыстычныя маршруты па Браслаўскім рэгіёне: “Зямля нашых продкаў”, “Браслаўская кругасветка” і іншыя.
Куратар выставы — Юрый Іваноў, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, лаўрэат прэміі WORLD PRESS PHOTO ў Гаазе, прэміі Саюза журналістаў Беларусі, прэміі “Залатая Літара”.
Адрас галерэі: Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі)
Тэл. / факс: 327-26-12
Час працы: 11.00 — 19.00
Выходныя: нядзеля, панядзелак
Уваход вольны