• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.08.2017 | Навіны "Будзьма!"

Францыск Скарына – наш гонар, наша мінулае, наша будучыня

13 жніўня Бяроза шырока адзначыла 500-годдзе выхаду на старабеларускай мове першай кнігі “Псалтыр”, надрукаванай Францыскам Скарынай ў горадзе Празе. На духоўна-асветніцкім  фэсте “500 год беларускай Бібліі” прысутнічала больш за дзве сотні ўдзельнікаў. Адзначыць слынную дату прыехалі госці з многіх рэгіёнаў Беларусі. Грамадска- культурніцкую кампанію “Будзьма беларусамі!” на свяце, істотным для кожнага свядомага беларуса, прадстаўляла паэтка Валянціна Осіпава.

IMAG1226

IMG_7263

IMG_7271

У сваім выступе яна распавяла аб дзейнасці кампаніі , аб тым, што на  працягу года ў нашай краіне  праводзіцца культурніцкая акцыя  “500-годнасць”, прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Яна таксама пазнаёміла гасцей фестываля са сваімі вершамі духоўнай тэматыкі. З пранікнёнай прамовай выступіў адзін з арганізатараў фэсту Мікалай Аляксандравіч Аліферчык. На духоўна-асветніцкім свяце  “500 год беларускай Бібліі” было адзначана, што Францыск Скарына яшчэ  ў 1517 годзе  далучыў нашых продкаў да Боскай ісціны, да сусветнай культуры, да вечнай, невычэрпнай мудрасці. Святое Пісанне, можна сказаць, з’яўляецца генетычным кодам культуры. Асабліва ўражвае  той факт, што  Біблія на нацыянальнай мове дайшла да беларусаў раней, чым для многіх іншых народаў. І, насамрэч, калі звярнуцца да гісторыі, то многіх можа здзівіць, што нават англічане ў той час не мелі Бібліі на сваёй роднай мове. Чытанне Святога Пісання ў перакладзе Джона Ўікліфа, выдадзенага напрыканцы 14-га  стагоддзя, адразу было строга забаронена і падвергнута царкоўнаму праклёну, а кнігі знішчаны. Толькі  дзякуючы перакладчыку- рэфарматару Ўільяму Цындалу, англічане атрымалі Біблію ў 1525 годзе, што на 8 гадоў пазней, чым беларусы. За што, дарэчы, пазней Уільям Цындал быў арыштаваны і спалены на кастры, а на кнігу таксама накладзены праклён.  У сярэднявеччы панавала канцэпцыя сакральнага тэкста і сакральнага языка, якімі лічыліся біблейскі іўрыт і грэцкая мова. Таму царква не прывячала пераклады Бібліі на мову паўсядзённых зносін. Тым не меньш, перадавыя еўрапейскія мысляры  час ад часу  прадпрыймалі спробы  разбурыць барьер паміж словам Боскім і мовай  простага чалавека. Такім наватарам для ўсходніх славян стаў і Францыск Скарына, які яшчэ ў эпоху Адраджэння падараваў беларусам першую Біблію для дамашняга чытання. Прыемна, што на свяце нашай “500-годнасці” многа дзяцей і моладзі мелі магчымасць адчуць гонар за нашага славутага земляка. Такія мерапрыемствы маюць вялізарнае значэнне для выхавання маладога пакалення і фарміравання ў яго нацыянальнай самасвядомасці.

IMAG1210

Духоўна-асветніцкі праект “500 год беларускай Бібліі” пакінуў вялікае ўражанне ў сэрдцы ўсіх, хто прысутнічаў на фэсце. Каля двух гадзін працягваўся ўрачысты канцэрт, прысвечаны подзвігу беларускага кнігадрукара. На цудоўнай беларускай мове знаёміў гасцей з духоўным рэпертуарам вядучы Аляксей Смірноў. На роднай мове беларусаў гучала і большасць песень, выкананых на высокім прафесійным узроўні. Цяжка было паверыць, што самадзейныя артысты, якія дзяліліся сваёй творчасцю з гледачамі, не з’яўляюцца прафесійнымі выканаўцамі. Асабліва ўразіў сваім майстэрствам і рэпертуарам духоўны хор Царквы хрысціян веры евангельскай і музычны гурт. Беларускае Слова годна гучала на бярозаўскай зямлі. За асветніцкую дзейнасць  арганізатары атрымалі падзяку і памятныя сувеніры ад грамадска- культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

IMAG1237

Такія святкаванні не толькі падкрэсліваюць наш нацыянальны гонар,  але і садзейнічаюць росту духоўнасці, даючы новы імпульс вывучэнню Святога Пісання. Біблія – напамін нам усім пра Боскі пачатак у чалавеку.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

Пра выхад новай кнігі вершаў напісаў Алесь Дуброўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук. «У Лондане выходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць

Вядомы беларускі рок-музыка разгледзеў на сваёй старонцы ў Facebook перспектывы «вяртання па запрашэнні» творцаў,...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Літаратура
    Зміцер Бартосік: «З’ехаўшы з несвабоднай Беларусі, я развітаўся з сапраўднай свабодай»
    Грамадства
    «Наша крыжаванка». У выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў альбом беларускіх крыжаванак

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип