Беларусы стварылі гадзіннікі з творамі Ван Гога

02.04.2023 Мастацтва

Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» выпусціў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў «Ван Гог» у гонар 170-годдзя мастака-постімпрэсіяніста Вінцэнта Ван Гога.


WEB_873_Kraski-Niderlandov_portret_front.png

Калекцыю прадставілі чатырма мадэлямі, кожная з якіх прысвечана адной з карцін мастака: «Зорная ноч», «Аўтапартрэт у саламяным капелюшы», «Квітнеючыя галінкі міндаля» і «12 сланечнікаў у вазе». Кожная мадэль гадзінніка выканана ў стылі адпаведнай карціны і мае свой унікальны дызайн. Ва ўсіх мадэляў цыферблат ручной працы, корпус выкананы з нержавеючай сталі. Папружка гадзін зроблены з натуральнай скуры, на вонкавым баку каторай выціснуты подпіс Ван Гога.

Кошт гадзінніка — 399 рублёў.