Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.
Ці быў у савецкай частцы Беларусі голад і канібалізм у 1930-х? Якія дакументы атрымлівалі кіраўнікі БССР? Ці прыходзілі ў Беларусь бежанцы з Украіны? Як супраціўляліся беларусы? Што было сапраўднай прычынай голаду? Як падзеі захаваліся ў народнай памяці? Чаму ўсё паўтарылася пасля вайны ў другой палове 1940-х? Некаторыя фотаздымкі, выкарыстаныя ў відэа, маюць ілюстратыўны характар.
Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.