Гарады і Магдэбургскае права. Як беларусы самі выбіралі сабе ўладу, распавядаем ў новым выпуску відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.


«Tryzub i Pahonia»

Калі беларускія гарады былі «свабоднай эканамічнай зонай»? Войт, бурмістр, райцы і лаўнікі — хто гэта? Як праходзілі выбары гарадскога самакіравання? Якія правы і абавязкі былі ў месцічаў? Навошта гараджанам зброя? Хто такія «партачы», і чаму яны «партачылі»? Хто і калі згарнуў беларускі эканамічны цуд у гарадах?

Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

Беларусы — народ з даўняй дэмакратычнай традыцыяй, які не збіраецца ад яе адмаўляцца. Нават у няпростых варунках праз выбары ў Каардынацыйную раду беларусы імкнуцца адрадзіць веды і навыкі здаровай палітычнай канкурэнцыі на супольную карысць. Выбары стартуюць ужо 25 траўня. Не губляйма шанец зрабіць свой выбар!