З 13 па 18 жніўня ў Мінску пройдзе гастрафестываль супоў з нацыянальным характарам: 12 устаноў будуць гатаваць альбо харчо, альбо халаднiк. Адсюль і назва — «ХА-ХА». Удзельнічаюць 6 рэстаранаў беларускай кухні і 6 грузінскай. Кожны сэт будзе дапоўнены кампліментам — бутэлечкай вады «Баржомі». Такім чынам кафэ і рэстараны горада анансуюць пяты, юбілейны фестываль «Тбілісоба», які ў гэтым годзе пройдзе пад лозунгам «Свята з грузінскім/беларускім характарам» і будзе прысвечаны сяброўству Беларусі і Грузіі.
 
 Глядзіце, як можна арыгінальна паабедаць на гэтым тыдні!
 
 
 ХАрчо
 
 1. Бістро Gruzin.by
 
 Дзе: вул. Ложынская 4; Навадворскі сельсавет, 82
 
 Колькі: 12.55 руб.
 
 Сэт «Картулі гемо» (пераклад з груз. — «Грузінскі смак»): востры суп харчо, хачапуры па-аджарску, «Баржомі».
 
 
 2. Лаўнж-кафэ «Чайхана»
 
 Дзе: Сурганава, 61; Старавіленская, 4
 Колькі: 15 руб.
 
 Сэт «Аднойчы ў Грузіі»: харчо, хачапуры па-аджарску, «Баржомі».
 
 
 3. Кафэ-пякарня «Пекарыдзэ»
 
 Дзе: вул. Платонава, 45
 Колькі: 9 руб.
 
 Сэт «Харчо ад душы»: харчо з дэгустацыйным сэтам хачапуры, «Баржомі».
 
 
 4. Рэстаран «Тыфліс» + кафэ Chito («Чыта»)
 
 Дзе: вул. Талбухіна, 3; вул. інтэрнацыянальная, 25а
 Колькі: 7 руб.
 
 Сэт «Грузінскі смак»: харчо, праснак шоці, «Баржомі».
 
 
 5. Бістро «Хінкалі Шукалі»
 
 Дзе: праспект Незалежнасці, 40
 Колькі: 9 руб.
 
 Сэт «Гарачая Грузія»: харчо на бараніне, праснак шоці, «Баржомі».
 
 
 
 ХАладнiкi
 
 1. Рэстаран Butler + гастрапаб Bernardin
 
 Дзе: вул. Герцэна, 4; вул. Кірыла і Мяфодзія, 8
 Колькі: 7 руб.
 
 Сэт «Дружба народаў»: халаднік з бульбянымі долькамі, «Баржомі».
 
 
 2. Рэстаран «Мядзвежына»
 
 Дзе: вул. Адоеўскага, 117
 Колькі: 7 руб.
 
 Сэт «Беларускi смак»: халаднік у збанку з печаных буракоў са свежымі агурочкамі, зелянінай і яйкам перапёлкі, тушаная бульба, «Баржомі»
 
 
 3. Рэстаран «Ракаўскі бровар»
 
 Дзе: вул. Віцебская, 10
 Колькі: 7 руб.
 
 Сэт «Халаднідзэ з Баржамідзэ»: бурачны халаднік, адварная бульба, «Баржомі».
 
 
 4. Рэстаран «Гасціны двор»
 
 Дзе: вул. Савецкая, 17
 Колькі: 12.5 руб.
 
 Сэт «Халаднік па-панску»: халаднік, печаная бульба з ляснымі грыбамі, «Баржомі».
 
 
 5. Рэстаран «У Францыска»
 
 Дзе: пр. Незалежнасці, 19
 Колькі: 7 руб.
 
 Сэт «Смачна есцi»: бабулін халаднік, бульбяныя долькі, «Баржомі».