Гісторыі пра мужнасць, боль і надзею: Праект 361.1 выдаў кнігу, прысвечаную беларускім палітвязням

Праект 361.1 выпусціў ілюстраваную кнігу, прысвечаную палітвязням Беларусі. «Гайд палітзняволення» —  унікальная кніга, заснаваная на малюнках палітвязняў. Гэта жывыя сведчанні моцы, болю і надзеі тых, хто апынуўся за кратамі.

«Hajd palitzniavoliennia»

Кніга створаная з любоўю, павагай і верай у свабоду. Яе мэта — нагадаць, што за сухімі зводкамі і лічбамі стаяць жывыя людзі, чые лёсы закранулі тысячы сэрцаў.

Замовіць кнігу можна бясплатна па спасылцы

«Няхай гэтыя гісторыі будуць пачутыя. Няхай ніхто не застанецца ў забыцці», — пішуць у сацсетках аўтары праекта.

Ініцыятыва накіравана на тое, каб не даць забыцца пра перажываннi палітвязняў штодня. Гэта таксама напамін, што беларусы ўсё яшчэ тут, што ім патрэбная падтрымка, і што іх голас мае значэнне.

Кніга выйдзе на беларускай і ангельскай мовах. Беларуская версія ўжо даступная бясплатна.