Войшалк і Шварн: праваслаўны дуумвірат Літвы. Распавядаем пра малавядомы перыяд у гісторыі ВКЛ

У новым выпуску відэапраекта «Гісторыя за 5 хвілін» доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч распавядае пра малавядомы перыяд валадарання князёў Шварна і Войшалка.


Якому князю быў сынам Войшалк і чаму яго празывалі «акаянным»? З якой прычыны адбылася «духоўная метамарфоза» княжыча і як ён стаў манахам? Што прымусіла яго вярнуцца да свецкага жыцця і зноўку ўзначаліць войска? Якім чынам Войшалк і Шварн пачалі ўладарыць на Літве сумесна? Хто і калі забіў Войшалка? Чаму галіцка-валынскі княжыч Шварн не надта ўпэўнена адчуваў сябе на Літве? З якой прычыны гэты гістарычны перыяд замоўчваецца летувіскімі гісторыкамі? Доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч раскрывае таямніцы малавядомага перыяду нашай гісторыі.

Ведаць гісторыю сваёй Радзімы — абавязак сапраўднага грамадзяніна. Гэтая навука распавядае пра жыццё мінулых пакаленняў, іх унутраныя стасункі паміж сабой, знешнія дачыненні з суседзямі. Гісторыя ўказвае на памылкі мінулых часоў і вучыць не рабіць іх наноў. У гэты няпросты час «Будзьма беларусамі!» прапануе пачаць вывучаць або пашырыць свае веды па гісторыі Беларусі разам з вядомым гісторыкам і археолагам Алесем Краўцэвічам, які зробіць экскурс ад самых старадаўніх часоў нашай мінуўшчыны да атрымання Беларуссю незалежнасці.

Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.

У наступным відэа гаворка пойдзе пра перыяд княжання Трайдэна.

Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.


Чытайце яшчэ: