Цёмныя гады ў гісторыі Літвы. Хто кіраваў дзяржавай пасля Трайдэна? Адказваем у новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»

Новае відэа гісторык Алесь Краўцэвіч прысвяціў загадкаваму перыяду нашай гісторыі — часы пасля праўлення Трайдэна.


Чаму перыяд пасля праўлення Трайдэна лічыцца цёмным? Якая новая дынастыя тады пачала прэтэндаваць на месца гаспадара ў краіне? Хто і навошта задакументаваў малавядомыя звесткі пра гэты перыяд? Ці быў у Літве кароль напрыканцы ХІІІ стагоддзя? Хто меркавана мог тады кіраваць Вялікім Княствам? Чаму літоўскія і беларускія гісторыкі не маюць агульнага меркавання пра гэты перыяд? Хто быў бацькам пачынальнікаў новай дынастыі Віценя і Гедыміна?

Выпраўляемся ў вандроўку па старонках нашай гісторыі разам з прафесарам Алесем Краўцэвічам.

Ведаць гісторыю сваёй Радзімы — абавязак сапраўднага грамадзяніна. Гэтая навука распавядае пра жыццё мінулых пакаленняў, іх унутраныя стасункі паміж сабой, знешнія дачыненні з суседзямі. Гісторыя ўказвае на памылкі мінулых часоў і вучыць не рабіць іх наноў. У гэты няпросты час «Будзьма беларусамі!» прапануе пачаць вывучаць або пашырыць свае веды па гісторыі Беларусі разам з вядомым гісторыкам і археолагам Алесем Краўцэвічам, які зробіць экскурс ад самых старадаўніх часоў нашай мінуўшчыны да атрымання Беларуссю незалежнасці.

Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.

У наступнай відэасустрэчы гаворка будзе ісці пра супрацьстаянне Літвы і яе заклятага ворага – Тэўтонскага ордэна.

Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.


Чытайце яшчэ: