Тэўтонскі ордэн супраць Наваградка. Чаму паход крыжакоў праваліўся? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Чаму крыжакі так імкнуліся падпарадкаваць ліцвінскія землі і з якіх прычын рыцары не змаглі гэтага зрабіць? Вандруем у даўнія часы ў пошуках адказаў разам з гісторыкам Алесем Краўцэвічам.


Чаму Літва была галоўнай перашкодай для заснавання тэўтонамі на Балтыцы моцнай дзяржавы? Якім чынам браты-рыцары аказвалі ціск на Літву? Які крыжацкі паход углыб Літвы стаў самым знакамітым і чаму? Што пісалі храністы пра Наваградчыну ў тыя часы? З якой прычыны рыцары не змаглі захапіць сталіцу Вялікага Княства? Якім чынам Давыд Гарадзенскі нашкодзіў крыжацкаму войску і сарваў наступныя атакі на Наваградак? Разбіраем гэтыя пытанні ў чарговым відэа з серыі “Гісторыя за 5 хвілін”.

Ведаць гісторыю сваёй Радзімы — абавязак сапраўднага грамадзяніна. Гэтая навука распавядае пра жыццё мінулых пакаленняў, іх унутраныя стасункі паміж сабой, знешнія дачыненні з суседзямі. Гісторыя ўказвае на памылкі мінулых часоў і вучыць не рабіць іх наноў. У гэты няпросты час «Будзьма беларусамі!» прапануе пачаць вывучаць або пашырыць свае веды па гісторыі Беларусі разам з вядомым гісторыкам і археолагам Алесем Краўцэвічам, які зробіць экскурс ад самых старадаўніх часоў нашай мінуўшчыны да атрымання Беларуссю незалежнасці.

Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.

У наступнай відэасустрэчы гаворка будзе ісці пра супрацьстаянне Літвы і яе заклятага ворага – Тэўтонскага ордэна.

Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.