Якімі метадамі карыстаўся Гедымін, праводзячы сваю палітыку, і хто заставаўся галоўным ворагам літвінаў? Падрабязней распавядзе гісторык Алесь Краўцэвіч у першай частцы адмысловага цыкла відэаперадач, прысвечаных князю Гедыміну.
Чаму першыя гады княжання Гедымін не дзейнічаў, а аглядаўся? З кім працягвала ваяваць Вялікае Княства, пакуль уладар паглыблена працаваў над уласнай палітычнай праграмай і стратэгіяй яе рэалізацыі? Ці праўда, што вайсковае змаганне літвінаў і тэўтонаў вялося на роўных? З якімі нязручнасцямі пачалі сутыкацца тут браты-рыцары? Які новы метад вядзення знешней палітыкі ўвёў Гедымін за часам свайго княжання? Вандруем па старонках нашай гісторыі ў пошуку адказаў з Алесем Краўцэвічам.
Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.
У наступнай відэасустрэчы гаворка будзе ісці пра супрацьстаянне Літвы і яе заклятага ворага – Тэўтонскага ордэна.
Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.
Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.