Чаму Гедымін не пахрысціўся ў каталіцтва. Разбіраем гістарычную загадку ў «Гісторыі за 5 хвілін»

Гедымін вёў размову з Папам аб прыняцці каталіцтва, але калі прыбылі пасланнікі Святога стальца, то князь адмовіўся хрысціцца. У чым прычына адмовы, ведае і тлумачыць гісторык Алесь Краўцэвіч.


Навошта Гедымін імкнуўся стаць каталіком? Якая карысць ад гэтага была бы для ўсяго княства? Як вялікі князь паставіўся да пасланнікаў Папы? Чаму Гедымін адмовіўся хрысціцца, і якім чынам князю атрымалася апраўдацца перад прадстаўнікамі Святога стальца? У чым была сапраўдная прычына адмовы? Каго з больш блізкіх краінаў Гедымін бачыў найвыгоднейшым саюзнікам для дзяржавы? Шукаць адказы на гэтыя пытанні выпраўляемся ў гістарычную вандроўку разам з прафесарам Алесем Краўцэвічам.


Наступны раз гаворка пойдзе аб тым, як ужываліся каталіцызм, праваслаўе і язычніцтва на землях Вялікага Княства Літоўскага.

Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.

Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.

Глядзіце яшчэ: 

Як Гедымінавы замкі ўратавалі княства ад крыжакоў? Разбіраемся ў «Гісторыі за 5 хвілін»