Як у Вялікім Княстве Літоўскім праваслаўе з каталіцызмам канкурыравалі? Распавядаем у новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»

Як хрысціянства прыйшло ў ВКЛ і што яно дало тагачаснай язычніцкай дзяржаве? Разбіраемся разам з гісторыкам Алесем Краўцэвічам.


Якім чынам князі-язычнікі хрысціянізаваліся? Што гэта давала ім і іх дзяржаве? Чаму на Русі князі былі абавязаныя прымаць хрышчэнне, а на Панямонні пэўны час веравызнанне было прыватнай справай кожнага чалавека? Ці было Вялікае Княства Літоўскае талерантнай дзяржавай да любых веравызнанняў? Ці віталі гаспадары гэтай дзяржавы хрысціянскіх місіянераў з іншых краін? Адказы на пытанне дае доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч.

Наступная відэасустрэча будзе прысвечана літвінска-польскаму саюзу.

Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.

Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.

Глядзіце яшчэ: 

Як Гедымінавы замкі ўратавалі княства ад крыжакоў? Разбіраемся ў «Гісторыі за 5 хвілін»