Ці быў Гедымін каралём Літвы і Русі? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

У Вялікім Княстве Літоўскім афіцыйна ніколі не існавала тытулу караля, але ці быў каралём de-facto Гедымін і як да яго ставіліся замежнікі? Разбіраем гэтае пытанне з прафесарам гісторыі Алесем Краўцэвічам.


Чаму Гедыміна маглі называць каралём літвінаў і русінаў, але фармальна яго не лічылі каралём суседзі з Захаду? Чаму для вялікіх літоўскіх князёў не было патрэбы ў каранацыі? Што было галоўным паказчыкам іх магутнасці? Як Гедымін сваёй палітыкай паспрыяў этнагенезу беларусаў і чаму яго называюць Вялікім? За адказамі на гэтыя пытанні адпраўляемся ў гістарычную вандроўку разам з Алесем Краўцэвічам. 

Наступны раз гаворка пойдзе пра гарады-плацдармы ВКЛ на Масковію.

Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.

Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.

Глядзіце яшчэ: 

Як князь Гедымін дыпламатычны марш на Захад арганізоўваў