Гэтым разам вандруем у мінулае з гісторыкам Алесем Краўцэвічам, каб даведацца, як князь Гедымін ствараў плацдарм для паходаў на Усход.
Навошта было Гедыміну праяўляць свае палітычныя амбіцыі на Усходзе? Калі і як вайсковыя сілы ВКЛ выйшлі да Волгі? Чаму «ўсходняе міжрэчча» так вабіла гаспадара Літвы? Як гэтыя водныя шляхі выкарыстоўвалі нашыя продкі? Ці менавіта тут пачалі перасякацца інтарэсы літвінаў і маскавітаў? На гэтыя пытанні дае адказ доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч.
Праз тыдзень пагаворым пра першыя сутыкненні нашых продкаў з маскавітамі.
Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.
Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.
Глядзіце яшчэ: Ці быў Гедымін каралём Літвы і Русі?