Як фарміраваўся сярэднявечны горад на беларускіх землях. Новы выпуск «Гісторыі за 5 хвілін»

Таямніцы мінулага, цікавыя факты, легендарныя асобы, шмат чаго невядомага вам раней з беларускай гісторыі вы зможаце даведацца ад доктара гістарычных навук, прафесара Алеся Краўцэвіча ў відэапраекце Budzma.org «Гісторыя за 5 хвілін». У новым роліку распавядаем, як фарміраваўся беларускі сярэднявечны горад.


Які сярэднявечны беларускі горад узгадваецца ў сагах скандынаваў? Як будаваўся і як выглядаў горад у часы Сярэднявечча на нашых землях? Якім чынам паселішчы былі ўмацаваныя і якую функцыю ажыццяўлялі? Што за сакрэты схаваныя ў зямлі беларускіх гарадоў? На гэтыя пытанні адказвае доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч у новым відэа.

Ведаць гісторыю сваёй Радзімы — абавязак сапраўднага грамадзяніна. Гэтая навука распавядае пра жыццё мінулых пакаленняў, іх унутраныя стасункі паміж сабой, знешнія дачыненні з суседзямі. Гісторыя ўказвае на памылкі мінулых часоў і вучыць не рабіць іх наноў. У гэты няпросты час «Будзьма беларусамі!» прапануе пачаць вывучаць або пашырыць свае веды па гісторыі Беларусі разам з вядомым гісторыкам і археолагам Алесем Краўцэвічам, які зробіць экскурс ад самых старадаўніх часоў нашай мінуўшчыны да атрымання Беларуссю незалежнасці.

Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.

У наступнай відэасустрэчы гаворка пойдзе аб тым, як продкі беларусаў апынуліся паміж двух агнёў — немцамі з Захаду ды манголамі з Усходу.

Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.