• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
28.06.2022 | Грамадства

Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая

Сёння год, як у турме знаходзіцца палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых менеджараў у сферы публічнага адміністравання) Таццяна Кузіна, піша «Новы Час» са спасылкай на калег Таццяны.


83.jpg

Таццяна была затрыманая 28 чэрвеня 2021 года ў аэрапорце «Мінск», калі адпраўлялася ў кароткатэрміновую паездку ў Грузію. Ёй выстаўленыя абвінавачванні паводле двух сур’ёзных артыкулаў Крымінальнага кодэкса «Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам» (ч. 1 арт. 357) і «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» (ч. 3 арт. 361).

Аднак сутнасць абвінавачванняў, прычыны затрымання Таццяны, і тым больш яе ўтрымання пад вартай на працягу такога доўгага тэрміну застаюцца невядомымі. Як і ў выпадку многіх іншых палітычных зняволеных, адвакат Таццяны знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні, а ў яе блізкіх і сяброў няма ніякіх магчымасцяў даведацца нейкія падрабязнасці па яе справе. Няясна, калі гэта справа будзе перададзена ў суд ці калі можна (калі можна) чакаць нейкага іншага развіцця падзей. Адзінае, што дакладна можна сказаць пра справу Таццяны — яна не здзяйсняла нічога з таго, што гучыць у артыкулах па яе абвінавачванні. Адзіная «віна» Таццяны ў тым, што яна па-сапраўднаму высакакласная спецыялістка і вельмі добры чалавек.

На жаль, на сённяшні дзень у Беларусі столькі пасаджаных без усялякіх рэальных прычын палітычных зняволеных, што трагічныя гісторыі кожнага/кожнай з іх у нейкай ступені «перакрываюцца» гэтымі складанымі для ўспрымання лічбамі. І кожны дзень мы даведаемся усё новыя і новыя гісторыі затрыманняў, катаванняў, пераследаў і інш. Аднак усе роўна важна расказваць гісторыю кожнага/кожнай з палітычных зняволеных, хоць бы па такім сумным нагодаў, як гадавіны знаходжання ў зняволенні.

Таццяна Кузіна добра вядомая ў экспертнай, акадэмічнай і даследчай супольнасці Беларусі, а таксама сярод тых, хто так ці інакш даўно уцягнуты ў трэці сектар. Хтосьці ведае Таццяну па працы ў Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў (BISS), дзе яна была адміністрацыйнай дырэктаркай. Хтосьці — па працы ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ), калі ён быў яшчэ ў Мінску ці ў першыя складаныя гады пераезду ў Літву, калі Таццяна дапамагла як з узнаўленнем універсітэта пасля яго палітычна матываванага закрыцця ў Беларусі ў 2004 годзе, так і многім студэнтам і супрацоўнікам з рашэннем розных пытанняў. Хтосьці ведае Таццяну як экспертку і даследчыцу, якая працуе з многімі цікавымі тэмамі, прычым не толькі на нацыянальным, але і міжнародным узроўні. Многія сустрэлі і ведаюць Таццяну па SYMPA, па яе даследаваннях аб грамадзянскай супольнасці і дзяржаўным кіраванні, па яе лекцыях аб грамадзянскім удзеле і ўдзеле ў розных дыскусіях і абмеркаваннях.

Сёння, у дзень, калі спаўняецца год з таго моманту, як Таццяну, якая ніколі не рабіла нічога дрэннага, затрымалі ў аэрапорце, важна падумаць пра яе. Расказаць тое добрае і важнае, што трэба ведаць пра яе «гораду і свету». Важна ведаць і памятаць, што рэпрэсіі супраць як асобных экспертаў/экспертак, так і даследчых цэнтраў у Беларусі маюць сістэмны характар. Большасць раней вядомых арганізацый (уключаючы SYMPA) ліквідаваныя або знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі, а пад следствам і ў зняволенні знаходзяцца добра вядомыя прадстаўнікі/прадстаўніцы экспертнай супольнасці, уключаючы асуджанага да пяці гадоў узмоцненага рэжыму філосафа Уладзіміра Мацкевіча, экспертку Валерыю Касцюгову, якая знаоходзіцца ў СІЗА, асуджаную да двух з паловай гадоў «хіміі» сацыёлага Таццяну Вадалажскую і інш.

Самы просты спосаб падтрымаць Таццяну Кузіну і іншых палітвязняў — гэта напісаць ім ліст, адправіць паштоўку ці тэлеграму. Таксама можна зрабіць сімвалічны грашовы пераклад або адправіць бандэроль. Гэта дапамагае нашым несправядліва зняволеным сябрам і калегам трымаць сувязь са знешнім светам і атрымліваць сігналы аб тым, што мы разам з імі.

Адрас для лістоў: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1, Кузіна Таццяна Сяргееўна.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Мастака Алеся Пушкіна пакаралі ў калоніі пяццю месяцамі ў ПКТ

Гэта спецыяльная камера, куды пераводзяць вязняў у якасці спагнання за злосныя парушэнні ўстаноўленага парадку калоніі,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі

Для зручнасці пакупнікоў увядуць дадатковую маркіроўку для адзення, якое падыходзіць у якасці школьнай формы. Пра гэта...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства Замежжа

Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе

Спявачка, кінавытворца і прадзюсарка Воля Дземка, якая жыве ў Сіэтле (ЗША), рупліва збірае і рэстаўруе аўтэнтычныя беларускія...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»

Лета — самы час для вандровак. Падарожнікаў, што завітаюць у самы маленькі горад Беларусі Дзісну, чакае шмат цікавага....

Апошнія навіны

    Грамадства
    Мастака Алеся Пушкіна пакаралі ў калоніі пяццю месяцамі ў ПКТ
    Грамадства Краіна
    Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі
    Культура Грамадства Замежжа
    Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе
    Вандруем разам
    7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»
    Грамадства
    Былому галоўнаму рэдактару «Борисовских новостей» далі 15 сутак арышту
    Грамадства
    Гродзенскі суд ліквідуе дабрачынны фонд «Наша Карэліччына»
    Культура Беларусы свету
    Ручнікі і накідкі для ложка, пашытыя беларускай у 1940-50-я гады, захоўвае музей Рэспублікі Комі
    Грамадства Замежжа Мастацтва
    У Львове адкрылася выстава «Фарбы беларускай рэвалюцыі», якая складаецца з партрэтаў беларускіх палітвязняў
    Грамадства
    «Калі на кепскае паўплываць не можам, то добрае — наша зона адказнасці». Беларусы знутры краіны пра тое, як не пераўтварыцца ў рабоў
    Краіна Каранавірус
    У Беларусі выяўлены новы штам каронавіруса «амікрон-ніндзя». Чым ён небяспечны?
    Краіна
    Экасцежку з зонай для прагулак басанож адкрыюць у Мінску
    Адукацыя Беларусы свету
    У Варшаве пачынаюць сваю працу школа і садок для беларускіх дзяцей «Я дома». Ідзе набор вучняў
    Замежжа Гісторыя Беларусы свету
    У Лондане адбудзецца куратарскі тур па выставе «Няскораныя»
    Грамадства
    На Паўла Белавуса завялі новую крымінальную справу — за «здраду дзяржаве»
    Грамадства Беларусы свету
    З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў

Афіша

  • 11.08 — 10.08

    Лекцыя-гутарка з Ганнай Дзягель у Вільні

  • 11.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 11.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 11.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 11.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 11.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 11.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 11.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Дызайнерка Алена Маркоўка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі
    • Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    • Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Сержука Доўгушава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM