ГУБАЗіК затрымаў 16 музыкаў, якія ўдзельнічалі ў леташніх маршах

Іх абвінавачваюць у тым, што яны ўзначальвалі калону пратэстоўцаў і з дапамогай музычных інструментаў залучалі ў маршы людзей, паведамляе тэлеграм-канал The Village Беларусь.


Супраць шасці з іх распачалі крымінальныя справы, на астатніх склалі пратаколы за непадпарадкаванне патрабаванням міліцыянтаў пры затрыманні.

Нагадаем, што учора на лецішчы на святкаванні Дня народзінаў затрымалі ўдзельнікаў беларускага музычнага фэнтэзі-фолк гурта IRDORATH.