Гурт Irdorath анансаваў канцэртны тур па гарадах Еўропы. Распачнецца тур 24 красавіка канцэртам у Варшаве. У межах pagan-folk падарожжа гурта запланаваны таксама канцэрты ў Познані, Берліне, Празе і Брно. Завершыцца тур 1 траўня ў Кракаве.

Гурт Irdorath. Фота: irdorath.com
Падчас тура Irdorath прэзентуе свой новы альбом «Бестыярый».
Як адзначаюць музыкі, гэта цалкам беларускамоўны альбом у жанры паганскага фолку, заснаваны на беларускай міфалогіі і прысвечаны пошуку чалавечнасці ў нечалавечых істотах.
Значная частка матэрыялу была створана падчас турэмнага зняволення музыкаў, і гэты досвед знаходзіць адлюстраванне ў альбоме. Завершаны пазней у выгнанні ў новым складзе, альбом набыў свежае, магутнае і насычанае гучанне.
«Прэзентацыя «Бестыярыума» — гэта захапляльны канцэрт-падарожжа ў цёмны, але яркі і жывы свет беларускай міфалогіі», — пішуць музыкі на сваім сайце.
24.04 — Варшава (PL)
25.04 — Познань (PL)
26.04 — Берлін(DE)
28.04 — Прага(CZ)
30.04 — Брно(CZ)
01.05 — Кракаў(PL)
Квіткі на канцэрты набывайце па спасылцы.