Гальшанскi фэст-2010

24.08.2010 Музыка

Мая Беларусь мае неверагодную гісторыю. Гэта толькі зараз падаецца, маўляў, ну што у гэтай краіне паміж Польшчай і Расіяй?!

Аднак, дзякуючы нашым людзям змяняліся шляхі вялікіх краін, менавіта на нашай тэрыторыі вырашаліся пытанні, якія уплывалі на лёс вялікай колькасці людзей.

Нажаль, аб гэтым нагадваюць аб гэтым у лепшым выпадку- падручнікі па гісторыі. Яшчэ горш тое, што вялікая колькасць культурных помнікаў знікла. Так, зараз дажываюць палацы у Ружанах, Косаве, Крэве і Гальшанах…

Но дзякуючы Богу, ёсць яшчэ людзі якія імкнуцца змяніць гэта.

У Гальшанах, другі год запар праходзіць фэстываль сярэднявечнай культуры. Усе жадаючыя маглі і паглядзець на “сапраўдных” рыцараў і паслухаць жывую музыку.

тэкст цалкам