Фестываль «З ног на галаву!» перакуліў Галерэю сучаснага мастацтва “Ў” 25 і 26 снежня, падарыўшы ўсім жадаючым свята падарункаў, майстар-класаў i добрых сюрпрызаў.
Ганна Чыстасердава
Цудоўная атмасфера любві і цеплыні захапіла ўсіх, хто завітаў у гэтыя дні ў Галерэю. Кожнага чакала нешта цікавае: дзеці разам з бацькамі з задавальненнем складалі з паперы арыгамі за сталом Ганны Барэйкі, рабілі арыгінальныя паштоўкі “выцінанкі” разам з Вольгай Бабурынай і навагоднія віншаванні са Святланай Рыжыкавай, цудоўных зайцаў з Галінай Лазарчык. Пластыкавыя ўпрыгожванні для сябе і матулі вучыла рабіць Настасся Арыновіч. У кнігарні “ЛогвінаЎ” чыталі дзеткам казкі Віталь Рыжкоў і Алена Бабак. Разам з Наталляй Зямчонак можна было зрабіць араматычныя цацкі, а распісаць драўляныя фігуркі – з Марыяй Карпенковай. Як рабіць аб’ёмныя паштоўкі і дызайнерскія цацкі паказвалі дзеткам майстры “Даліны злакаў”.
А калі нехта стамляўся – таго чакалі цудоўныя пуфы ад shishki.by, цікавыя казкі тэатра ценяў і смачныя мандарыны. Цудоўнае свята наведвальнікі забіралі з сабой – можна было сфатаграфавацца ў перакуленай з ног на галаву галерэі і тут жа атрымаць здымак у падарунак.
– Як вам тут падабаецца? – запыталі мы ў наведвальнікаў фестывалю – шасцігадовай Стасі і яе матулі Настассі.
– Я нібыта ў казку папала, навокал ўсе незвычайнае. А вось гэтага ката я зрабіла сама, – падзялілася маленькая дзяўчынка.
– А ў мяне толькі адно ўражанне – я хачу яшчэ і яшчэ такіх фестываляў, і не раз у год, а, скажам, раз у месяц, – дадала Настасся.
Сярод гасцей фестывалю былі і вядомыя мастакі. Вольга Сазыкіна падзялілася ўражаннямі:
– Оформление зала – шикарное. Коллеги мастерски реализовали идею – перевернуть галерею. Также очень радостно наблюдать, как дети занимаются актуальным искусством – это большой вклад в развитие нации.
– Як нарадзілася ідэя фестывалю распавяла Надзея Зелянкова, дырэктар па развіццю Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”?
– Что-то подобное хотелось сделать уже давно: у нас всегда проходят выставки для взрослых серьезных людей. Поэтому под Новый год мы решили сделать что-то волшебное – перевернуть стереотип о “серьезности” галереи, сделать праздник, фестиваль, который был бы интересен семьям с детьми. Из всего этого родилась и сама идея “перевернуть галерею”. Первоначально эта мысль прозвучала из уст художника,куратора Галереи “Ў” Сергея Шабохина, а реализовали ее (буквально за 3 дня) художники Антонина Слободчикова и Михаил Гулин.
– Ці плануеце вы зрабіць падобныя мерапрыемствы традыцыйнымі?
– Мысли такие есть. Мы планируем организовывать такие фестивали 2 раза в год – кроме новогоднего, еще и летний фестиваль.